Неяк адзін з жыхароў Луніна аддзяліўся ад сваякоў. Пасяліўся ён якраз там, дзе цяпер горад. Пабудаваў сабе хату, ўзараў зямлю, пасадзіў сад, наладзіў гаспадарку. Неўзабаве яго сядзібу пачалі называць Лунінцам, бо там жыў лунінец, чалавек з Луніна.
Час ішоў, патомства Лунінца павялічвалася. Унукі і праўнукі будаваліся па суседству, жылі побач. 3 хутара вырасла акружаная лясамі вёска, за якой на заўсёды захавалася назва Лунінец, як памяць пра яе заснавальніка, першага перасяленца з Луніна.
Кoличество переходов на страницу: 1293
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |