Нясвіж стаіць ужо большза сем з паловай вякоў. Заснаваў яго князь з роду Рурыкавічаў. А адкуль пайшла назва горада, людзі расказваюць так. Як вядома, любімымі заняткамі князёў у вольны час былі паляванне і розныя там забавы. Навокал княжага замка некалі далёка прасціраліся дрымучыя лясы ды непраходныя балоты. Аднойчы князь разам са сваёй чэляддзю паляваў на мядзведзяў. Адзін звер быў па-ранены, але ўцёк у гушчар лесу. Праз колькі дзён князь зноў быў на паляванні у тым баку. Адзін з яго стральцоў знайшоў ужо мёртвага мядзведзя. Князь пад'ехаў да яго, агледзеў ды і кажа: «Ня свеж». Вось і пачалі тое месца называць Нясвіж.
***
На тым самым месцы, дзе цяпер стаіць Нясвіж, было некалі старажытнае паселішча. Але аднойчы тут здарылася няшчасце: паселішча правалілася пад землю. На яго месцы засталіся толькі ўзгоркі ды руіны. Невядома, колькі часу прайшло пасля таго, як тут зноў пасяліліся людзі. Але паколькі месца гэтае было «не свежае» (бо тут некалі жылі людзі), дык яго і назвалі Нясвіж.
Кoличество переходов на страницу: 3751