https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Як паўстаў горад Браслаў


Не сто, не дзвесце, можа, тысячу гадоў назад на Замкавай гары жыў вядомы і багаты князь Дзвін. Была ў князя жонка Друя. Многа гадоў пражылі яны ў згодзе. Канчаўся знакаміты род Дзвінаў.

І вось у Друі нарадзілася дачка Дрыва. Калі вырасла яна, пайшла чутка, што няма на зямлі другой такой прыгажуні. Не адзін князь хацеў узяць Дрыву за жонку. Але не было ў князёў столькі багацця. І толькі. тры князі - пскоўскі Сноў, лукомльскі Снуд і полацкі Брас - маглі сапернічаць з Дзвінам.

Але яны не падабаліся Дрыве.
-  Толькі самы харобры стане маім мужам, - сказала Дрыва.

Сноў і Снуд вырашылі, што Дрыве падабаецца Брас. Яны задумалі забіць Браса.

Доўга чакалі такога моманту. І вось аднойчы ім стала вядома, што цёмнай ноччу Брас павінен ісці ў замак Дзвіна. Князі падпільнавалі Браса і забілі яго.

Цяпер нехта з іх можа стаць абраннікам прыгажуні. Сапернікі пачалі біцца. Снуд перамог і забіў Снова, але і сам памёр ад ран. Раніцой іх знайшлі над гарою.

Тым часам людзі даведаліся, што Снуд і Сноў забілі не Браса, а яго слугу Беранса. Брас усё зразумеў і пайшоў у замак да Дзвіна.
- Калі не аддасі мне Дрыву, - сказаў ён старому Дзвіну, - я вазьму яе сам.

Пачула гэта Дрыва і кінулася ў Дрывяты. Смерць дачкі не перажыла Друя. Яна ўтапілася ў Друйцы. Памёр ад гора стары Дзвін.

Тады забраў Брас замак і стаў кіраваць горадам. А гораду далі імя Браслаў.

 

Кoличество переходов на страницу: 1544


Комментарии