https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пра Кажан-Гарадок, Майдан і Відушаву гару


3 даўніх часоў насельніцтва гарадка займалася не толькі рыбнай лоўляй і сплавам лесу, але й вырабам скуры. Адсюль і пайшла назва: на польскай мове - Скужаны грудэк, а па-руску - Кожевенный городок.

Старыя людзі кажуць, што ў 1863 годзе у Кажан-Гарадок прыйшлі паўстанцы. Яны хаваліся ў старым драўляным касцёле. Відаць, гэта былі людзі Каліноўскага, бо, па ўспамінах старых людзей, паўстанцы часта казалі, калі што якое:

- Будзем скардзіцца Кастусю!

Адна з ускраін Кажан-Гарадка называецца Майдан. Гавораць, што тут стаяла калісьці татарская конніца. 3 тых часоў і захавалася гэтая назва, бо на татарскай мове слова «майдан» азначае і плошчу, і рынак, і месца, дзе стаяць коні.

Узвышша каля Майдана тутэйшыя людзі называюць Відушавай гарой. Існуе паданне, быццам менавіта тут быў пахаваны славуты рымскі паэт Авідзій. Лічаць, што ён нібыта загінуў недзе на Палессі і пахавалі яго тут. 3 гэтай прычыны гару і пачалі называць Відушавай.

 

Кoличество переходов на страницу: 1630


Комментарии