На тым месцы, дзе цяпер Стоўбцы, калісьці быў лес. У ім нейкі князь пабудаваў манастыр, і доўгі час там жылі манахі. Аднаго году яны ўсе памерлі ад чумы. Манастыр апусцеў, разбурыўся. А на тым месцы ўкапалі тры стоўбікі ў знак таго, што нельга сяліцца.
Але прайшоў час, і па загаду князя тут ізноў пачалі пасяляцца людзі. Яны знайшлі закапаныя стоўбікі, якія называліся стоўбцамі.