https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкуль Івянец


У глыбокай старажытнасці адна вельмі багатая княгіня, невядома адкуль праязджаючы праз Івянецкую мясцовасць, угразла разам з брычкай і коньмі ў невялікай балоціне... Людзі навокал не жылі, і таму ратаваць не было каму. Княгіня, бачачы немінучую пагібель, прыйшла ў роспач і ў той самы час убачыла недалёка прыгожую жанчыну, што пляла вянок з кветак.

-  Як мне выратавацца ад няшчасця? - запыталася княгіня ў жанчыны.

-  Згадзіся насяліць гэту мясцовасць народам - выратуешся, - сказала жанчына.

-  Згодна, - адказала княгіня.

Коні яе адразу выйшлі з балота, нібы з ручая, не адчуваючы ніякага цяжару.

Тады княгіня запытала ў жанчыны, як назваць гэта месца.

-  Ці бачыш у маіх руках вянок?
-  Бачу, - адказала княгіня.
-  Дык   назаві   новае  месца   Івянцом,— сказала дзіўная жанчына і знікла.

 

Кoличество переходов на страницу: 1386


Комментарии