https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вёска Варанілаўцы


Вёска Варанілаўцы афіцыйна называецца Варанілавічы. Але ніхто ў той мясцовасці не называе яе інакш як Варанілаўцы...

Па расказах старажылаў, якім раней расказвалі старыя, калісьці ў гэтых месцах быў дрымучы лес, што зліваўся з Белавежскай пушчай. Спачатку лес адступаў перад невялікімі палянкамі, а пазней яны злучыліся ў шырокія палі і лугі. Але лес канчаткова не здаўся, ён глыбока пусціў свае карэнне ў тарфянікі, яры, берагі рэчак і сыпучыя пяскі... Многія вёскі яшчэ й цяпер размешчаны на ўзлеску ці на палянах вакол яго...

У тутэйшых лясах калісьці хаваўся з атрадам атаман Ніл. Выступаў ён ці супраць польскіх захопнікаў, літоўскіх князёў, ці рускіх памешчыкаў, цяпер цяжка сказаць. Відаць, супраць тых і другіх. Улады называлі Ніла злодзеем, як і ўсіх, хто выступаў супраць паноў.

Пазней, калі Ніл загінуў, яго атрад стаў рассяляцца па вёсках. Нейкая частка былых нілаўцаў пасялілася ў даволі глухім месцы, на правым беразе маленькай рэчкі Паплаўкі, і забудавалі невялікую вёсачку. Пасля яе назвалі Нілаўцы-Вары, а яшчэ пазней - Вара-Нілаўцы.

 

Кoличество переходов на страницу: 1438


Комментарии