https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Авёс


Авёс — важная сельскагаспадарчая расліна для ўсіх усходнеславянскіх народаў. Авёс, багаты бялкамі, выкарыстоўвалі як ежу. Аўсом кармілі і галоўнага памагатага селяніна — каня. Няўрод аўса вельмі значна адбіваўся на стане ўсёй гаспадаркі. Да пасеваў аўса ставіліся вельмі ўважліва, улічваючы шматвяковы вопыт і назіранні за надвор'ем.

* Для таго, каб авёс узышоў, патрабуецца шмат вільгаці. Таму да пасеву аўса ставіліся вельмі адказна. Можа таму ў народнай свядомасці так дасканала да сёння захоўваюцца "парады" накшталт: "Сей авёс у гразь, будзеш князь!".

* Калі ў нядзелю на Усёедным тыдні (дзясятым тыдні перад Вялікаднем) будзе вялікая завіруха, сеяць авёс трэба рана, а калі не — позна.

* Авёс трэба сеяць, калі "зайграе мядзведка" (шкоднае насякомае, якое жыве ў зямлі).

* Калі перад Калядамі была шэрань, то авёс трэба было сеяць перад Юр'ем (6 мая), а калі шэрань з'яўлялася пасля Каляд, то авёс трэба пасеяць пасля Юрая.

* Авёс сеялі, калі лісце на бярозе вырасла памерам з капейку.

 * Авёс трэба было сеяць за два дні да надыходу поўні ці на наступныя два дні пасля, але ніколі не ў час зацьмення.

* Раілі сеяць авёс у час, калі з'явяцца камары.

* Акрамя гэтага, сеялі авёс і назіралі за камарамі: калі колькасць камароў не змянілася да часу пасеву і пасля яго, то авёс будзе добрым; калі камары напачатку з'яўляліся вялікімі хмарамі, а потым зніклі, гэта прадказвала, што ранні авёс дасць добры ўраджай, а позні — загіне.

* Таксама сеяць авёс было пажадана ў дзень, калі на небе збяруцца густыя, цёмныя аблокі.

* Назіралі: калі надвор'е на тыдні адразу ж пасля Вялікадня — Фаміным тыдні — будзе добрым, то і авёс дасць добры ўраджай.

* "Яўсей — авёс сей" — так называлі ў народзе 7 мая. Згодна з прыкметамі, у гэты дзень неабходна было сеяць авёс.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда, 23 ліпеня 2011


 

Кoличество переходов на страницу: 1115


Комментарии