https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Серп


Серп — старажытная прылада працы для збору ўраджаю збожжавых культур. У дагістарычныя аграрныя часы сярпы выраблялі з крэменю, пазней — з металу. Серп, як і каса, звязаны з сімволікай поля і жніва. З аднаго боку, серп быў прызначаны для таго, каб зразаць каласы, і таму сімвалізаваў смерць. У народнай культуры Смерць часам атаясамлівалася з вобразам Бязлітаснай Жнейкі з сярпом у руцэ. З іншага боку, серп сімвалізаваў ураджай, дабрабыт, пладаноснасць. Таму ён часта быў асноўным атрыбутам старажытнагрэчаскіх багоў земляробства і ўрадлівасці. З-за выгнутай формы серп часта параўноўвалі з Месяцам.

* У народзе казалі: "Пакуль сярпом не парэжашся — жаць не навучышся".

* Калі серп выпадкова падаў, чакалі добрага ўраджаю.

* Прарок Захарый Серпавідзец (яўр. "памятны Богу") — ушаноўваецца па праваслаўным календары 21 лютага — адзін з 12-ці малых прарокаў; нарадзіўся каля 520 года да Раства Хрыстовага. З маладых гадоў Захарый быў прызваны да прароцкага служэння. Менавіта ў кнізе прарока Захарыя распавядаецца пра прыход Месіі, пра апошнія дні зямнога жыцця Збавіцеля, пра Уваход Гасподні ў Іерусалім на маладым асле, пра здраду Госпаду за 30 срэбранікаў. Згодна з паданнямі, прарок Захарый дажыў да глыбокай сталасці і быў пахаваны каля Іерусаліма. Святцы надаюць Захарыю імя Серпавідца, бо ён у адным з прароцтваў убачыў світак у выглядзе вялікага сярпа, які ляцеў па небе.

* Сяляне па-свойму разумелі тое, што явілася прароку Захарыю. У гэты дзень яны абавязкова вымалі сярпы, звычайна заткнутыя ў пераборку сяней, і аглядалі іх. Калі яны затупіліся, неслі да каваля.

* Акрамя таго, сярпы пырскалі хрышчэнскай вадой і казалі: "Не абрэжаш у свой час крывога сярпа — не адолееш у полі снапа".

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда

 

Кoличество переходов на страницу: 1390


Комментарии