https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ручнік


Жанчыны, якія ткалі ручнікі, напаўнялі глыбінным зместам гэтую "белую дарогу жыцця". Сакрэты светаўспрымання хаваліся за крыжамі, ромбамі, палоскамі ды раслінамі. Шматлікія і непаўторныя спалучэнні, свяшчэнныя веды перадаваліся ад бабулі да ўнучкі.

* Часцей за ўсё ручнікі ткалі ў пост, калі думкі напаўняліся дабрынёй і спакоем, паводзіны характарызаваліся стрыманасцю, і само гэта дзеянне напаўнялася жыццестваральнай энергетыкай Космасу.

* Дзяўчына магла трапіць ў "грамаду" жанчын толькі праз абрады вянчання і вяселля, пасля таго як выткала сорак ручнікоў.

* На ручнік бабка-павітуха прымала немаўля, з ручніком ішлі ў сваты, на ручніку стаялі маладыя ў храме, ручніком перавязвалі пару сватоў падчас вяселля.

* З хлебам-соллю на ручніку праводзілі і сустракалі маладых на парозе роднай хаты.

* На ручніках выносілі з хаты, неслі да могілак і апускалі ў магілу труну з нябожчыкам.

* Перш, чым зірнуць на сонца, чалавек "змываў" сон і лашчыў твар ручніком.

* Перш, чым сесці за стол, трэба было падзякаваць Богу за падараванае жыццё і долю. Позірк накіроўваўся на покуць, а там, пад столлю, знаходзіўся абраз Збаўцы і.... бялюткі ручнік.

* Ручнік, асабліва чырвоны, выкарыстоўвалі знахары пры лячэнні хваробаў.

* Асноўнымі колерамі ручніка былі белы і чырвоны. Белае, вялікае, поле было пасярэдзіне, а па баках — шырокія чырвоныя палосы арнаментаў.

* Пасля мыцця звычайныя, набытыя ў краме, ручнікі складвалі як бялізну, а саматканыя, тыя, што будуць удзельнічаць у сямейна-родавых абрадах, скручвалі ў "трубы", або "кацёлкі". Магчыма, ручнік — гэта старажытны манускрыпт, "галубіная кніга" нашай культуры з зашыфраваным генетычным кодам нашай духоўнасці, культурных стасункаў з суседзямі, творчых набыткаў.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда


 

Кoличество переходов на страницу: 1841


Комментарии