Калі сава прылятала ў вёску, у чый-небудзь сад або садзілася на хату — усё гэта ўспрымалася знакам бяды для жыхароў.
Важным складнікам у разуменні месца савы ў міфічнай і фальклорнай прасторы з'яўляецца яе гукаперайманне: "Ку-гу-у-у!" і "Ку-га-ку-га!" нагадвалі адначасова нешта таямнічае, звязанае з іншасветам, і асацыяваліся з голасам нованароджанага. Адсюль і аналогіі з цяжарнай жанчынай і прадказаннем, што яна народзіць нежывое дзіця.
У казачным эпасе беларусаў сава ўступае ў антаганістычныя адносіны з вераб'ём: "Наварыў верабей піва, зазваў птушак на дзіва, аднае савы не пазваў". Сава — супрацьлеглы персанаж, які сімвалізуе жаночы пачатак, захаванне традыцый Роду, бабку-павітуху, таму і не можа быць "за адным сталом" з вераб'ём. Этымалагічныя легенды далі гэтаму супрацьстаянню сваё (міфалагізаванае) тлумачэнне: некалі сава была голай, а сваё пер'е атрымала тады, калі сцерагла вераб'я.
Сава была своеасаблівым гарантам стабільнага існавання архаічнай традыцыі, таму чучала гэтай птушкі было адным з моцных абярэгаў сялянскага жытла.
Звязда
Аксана Катовіч, Янка Крук.
Кoличество переходов на страницу: 1771
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |