https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грыбы


Розныя народы да грыбоў ставіліся па-рознаму. Грыбы часцей за ўсё лічылі раслінамі, а ў некаторых выпадках надзялялі рысамі жывёл, надавалі дэманічныя якасці, звязвалі з "тым" светам. Некаторыя старажытныя народы лічылі, што калі Ілля Грамавержац раз'юшаны, то ён карае сваіх дзяцей і скідае іх з нябёсаў у падземнае — грыбное — царства. Ці не таму і зараз, калі ідуць па грыбы ў лес, не моляцца і не хрысцяцца? У шмат якіх народаў грыбы лічацца сімвалам шчасця.

* Сярод беларусаў калісьці жыло паданне пра тое, што грыбы з'явіліся з кавалачкаў хлеба або аладак, якія еў святы Пётр, хаваючыся ад Хрыста. Менавіта з 12 ліпеня — дня святых апосталаў Пятра і Паўла — дазвалялася збіраць грыбы.

* Гурманы лічаць, што ў час ужывання грыбоў чалавек набывае вечную маладосць.

* Згодна з уяўленнямі ўсходніх славян, усё, што расце ў лесе, належыць гаспадару лесу, таму ягады і грыбы трэба збіраць асцярожна, каб не ўгнявіць ляснога гаспадара.

* Народ быў перакананы, што грыбы хаваюцца ад "нявыхаваных" грыбнікоў. Таму ў час збірання грыбоў забаранялася спяваць, моцна крычаць, ламаць галіны дрэў, збіваць грыбы нагамі — адным словам, парушаць спакой лесу.

* Не кожны можа прыйсці з лесу з грыбамі: "Без шчасця і ў грыбы не хадзі".

* Каб забяспечыць сабе грыбны поспех, народныя знахары раілі выконваць пэўныя рытуальныя дзеянні: напрыклад, цалаваць першы знойдзены грыб; тры першыя знойдзеныя грыбы пакласці ў дупло ў дрэве; пакласці ў кішэню тры розныя травінкі ці тры галінкі ад розных дрэў; чытаць адметныя, так званыя "грыбныя", замовы, напрыклад: "Як у лесе Божым поўна кустоў, так у маім кошыку будзе поўна грыбоў. Амін".

* Лічылася, што той, хто першым паглядзіць на лес раніцай на Раство, летам будзе мець найвялікшы поспех у збіранні грыбоў.

* Лічылася: калі спаць у дзень Дабравешчання — праспіш летнія і восеньскія грыбы.

* Старыя людзі раілі: збіраць грыбы лепей на маладзік, а "калі месяц убывае, сядзі ў хаце".

* Прыглядайся: калі ўдзень шмат мошак, значыць, і грыбоў у лесе будзе шмат.

* Калі на сцяне хаты вырасталі грыбы, гэта прадказвала багацце і дабрабыт у сям'і.

* Пад страхам смерці забаранялі збіраць грыбы цяжарным жанчынам і хадзіць у лес басанож.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда
, 3 жніўня 2011



 

Кoличество переходов на страницу: 1039


Комментарии