* менавіта нож сяляне выкарыстоўвалі для аховы нехрышчонага дзіцяці. Маці, сыходзячы з хаты, пакідала нож у калысцы, каб нячыстая сіла не падмяніла дзіця ці не нашкодзіла яму;
* у час пахавання ў калыску дзіцяці таксама клалі нож, каб смерць абышла яго;
* кум і кума, ідучы ў царкву хрысціць дзіця, павінны былі абавязкова пераступіць цераз нож, які клалі на парозе, "каб да яшчэ нехрышчонага дзіцяці па дарозе не прычапілася нячыстая сіла";
* вядома, што маці, якая карміла дзіця грудзьмі, абавязкова падкладала пад сябе нож;
* калі карова раптам згубілася ці адбілася ад статка, гаспадыня брала нож і тройчы абводзіла ім па перыметры дзвярэй хаты. Лічылася, што такімі магічнымі дзеяннямі яна "зачыняла" сваю карміліцу ад драпежных звяроў;
* знахары, якія збіралі лекавыя расліны, мелі спецыяльныя нажы і выкарыстоўвалі іх толькі для гэтай справы;
* як абярэг, у дзяжу, з якой толькі што вынялі цеста для вясельнага каравая, імгненна ўтыкалі нож, у некаторых выпадках — чатыры нажы, аб чым спявалі ў "каравайных" песнях: "Чатыры нажы ў дзяжы, пятая мая сіла каравай замясіла".
У той жа час, у дачыненні да нажа як да прадмета, які падзяляе (раз'ядноўвае) рэчы на некалькі частак, існаваў шэраг патрабаванняў:
* нож, якім працавалі на кухні (звычайна, добра навостраны) ніколі не клалі на стол, за якім елі ежу. Сёння пры сервіроўцы сталоў выкарыстоўваюць спецыяльныя нажы, менш вострыя і закругленыя.
* паўсюдна лічылі, што нельга гуляць з нажом: у той жа дзень у хаце здарыцца сварка;
* калі есці з нажа, будзеш злосным і нястрыманым у выказваннях;
* нельга пакідаць нож уваткнутым у хлеб;
* знойдзены нож нельга падымаць і прыносіць дадому — такі нож прынясе ў хату няшчасце;
* катэгарычна забаранялася дарыць нож;
* калі дзяўчына да вяселля дарыла свайму жаніху нож (напрыклад, складны), такое вяселле не ладзілася — з жаніхом здараўся няшчасны выпадак;
* за сталом паміж жаніхом і нявестай ці сямейнай парай не павінен ляжаць нож; лічылася, калі нявеста ў дзень вяселля дакранецца да нажа, то застанецца бясплоднай ці няздольнай нарадзіць здаровае дзіця;
* калі нож зламаўся — гэта было дрэнным знакам;
* ніколі не пакідайце на ноч нож на стале, каб нячыстая сіла не магла яго выкарыстаць (асабліва гэта правіла тычыцца таго нажа, якім рэжуць мяса і які мае кантакт з крывёю жывёлы);
* катэгарычна забаранялася браць у рукі нож 11 верасня — дзень адсячэння галавы Іаана Прадцечы.
Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1423
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |