https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бяроза


Бяроза — адно з дрэў, якое асабліва ўшаноўваецца ў Бярэзнік пад Магілёвамкультуры ўсходніх славян, сімвалізуе надыход цяпла — вясну, дзявоцкасць і жаноцкасць, а значыць, урадлівасць і дабрабыт. Нашы продкі саджалі бярозы каля свайго жытла, каб прыцягваць добрых духаў і пазбаўляцца ад злых. У адным з паданняў распавядаецца пра тое, як бяроза выратавала ад непагадзі Багародзіцу і Ісуса, ахінуўшы іх сваімі галінамі. Бярозу лічылі "шчаслівым" дрэвам, якое прыносіць поспех і здароўе. Адначасова бяроза была звяном, якое звязвала жывых з душамі памерлых продкаў, з нячыстай сілай, за што атрымала часткова негатыўную афарбоўку.

Нягледзячы на ўсе супярэчнасці, бяроза паўсюдна прысутнічала ў абрадах сямейна-радавога і каляндарнага цыклаў як іх неад'емная частка:

* Бярозавыя галінкі ці маладзенькае дрэўца ставілі ў пярэднім куце пры будаўніцтве хаты як сімвал здароўя і дабрабыту сям'і, для якой будуецца хата.

* Бярозавыя галінкі ўтыкалі па межах поля — з надзеяй на багаты ўраджай збожжавых і льну.

* Пад парогам стайні закопвалі бярозавае палена: каб коні вадзіліся.

* Каб ягняты былі белымі і здаровымі, пасля выпечкі хлеба ў печ кідалі некалькі бярозавых паленцаў.

* Бярозавыя галінкі ўтыкалі пад дахамі хат, хлява і іншых пабудоў як абярэг ад граду і маланкі.

* Лічылася: калі ў грады з капустай утыркнуць галінкі бярозы, на капусце не будзе вусеняў.

* Напярэдадні Купалля на кароў надзявалі вянкі з галінак бярозы, каб засцерагчы карміцелек ад ведзьмакоў і нячыстай сілы.

* Пры сватаўстве нявесту параўноўвалі з бярозкай, а жаніха — з дубам.

* Гэта ж сімволіка жаночага і мужчынскага дрэва — бярозы і дуба (радзей — таполі) прасочваецца ў абрадзе нявесты, якая, калі выходзіла з царквы, загадвала на будучых дзетак: "усё часцей дубы і адна бярозка".

* Даволі працяглы час у нашых продкаў захоўваўся такі звычай: пасадзі маладзенькую бярозку ў гонар нараджэння твайго дзіцяці — яго абмінуць усе беды, а тваю хату нястачы абыдуць бокам.

* У вясельных песнях замужнюю жанчыну таксама звалі бярозкай.

* На Палессі падчас пахавання памерлую жанчыну абкрывалі галінкамі бярозы, а мужчыну — галінкамі дуба ці таполі.

* Паўсюдна бяроза выступала як ахоўніца і выратавальніца ад шматлікіх хвароб. Лічылася: калі ваду пасля купання дзіцяці, асабліва дзяўчынкі, выліць пад бярозу, то хваробы хутка знікнуць.

* У першыя веснавыя дні "слухалі бярозу" — прыкладалі вуха да дрэва і прыслухоўваліся да руху соку. З пачатку красавіка можна было піць і нарыхтоўваць бярозавы сок.

* Паспрабуйце ў хвіліны стомленасці прыхіліцца да бярозы, абхапіць яе рукамі і максімальна расслабіцца — і праз нейкі час вы адчуеце, як усё цела быццам напоўніцца спрыяльнай сілай, а стомленасць, здаецца, "сцячэ" ў зямлю. Толькі потым абавязкова падзякуйце дрэву за дапамогу.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда, 30 ліпеня 2011

 

Кoличество переходов на страницу: 1208


Комментарии