Даволi шырока нашы продкi ўжывалi мёд падчас вяселля. У паўднёвых рэгiёнах Беларусi бацькi сустракалi маладых на парозе хаты з хлебам-соллю i мёдам. А на самiм вяселлi маладым крычалi "горка", i пры гэтым мазалi iх вусны мёдам, каб жыццё было салодкiм.
Цiкава, але час пасля вяселля ў народзе называлi "мядовым" месяцам.
Мёд выкарыстоўвалi i за жалобным сталом. У вадзе разводзiлi мёд i клалi туды невялiкiя кавалачкi булкi. Гэта рытуальная ежа, з якой распачыналася жалобная вячэра, насiла назву "сыта" цi "канун". Прычым першым, звычайна, яе браў самы сталы чалавек, i ён павiнен быў першую лыжку вылiць на стол. Такiя дзеяннi прадказвалi (праграмавалi) памерламу "салодкае" жыццё на "тым" свеце.
Практычна на ўсiх славянскiх святах ужывалi "медавуху" — мёд, разведзены на вадзе.
А бабiну кашу, якую падавалi ў канцы радзiнаў i якую павiнны былi выкупiць хросныя бацькi дзiцяцi, бабка-павiтуха моцна "запраўляла" мёдам.
У народнай медыцыне мёд выкарыстоўвалi пры лячэннi хваробаў страўнiка, печанi, гнойных ран, як гарачкапанiжальны i моцны сродак ад кашлю.
Лячэнне мёдам
У час моцнага кашлю на працягу дня пiць тройчы па шклянцы гарачага малака, у якое дадаць адну чайную лыжку мёду.
Пры ангiне паласкаць горла такiм настоем: 50 г пропалiсу залiць 0,5 л гарэлкi, настойваць 7 дзён у цёплым цёмным месцы, працадзiць. Пасля гэтага ў палову шклянкi вады дадаваць палову чайнай лыжкi настою i паласкаць горла.
Пры атручваннi: адну сталовую лыжку мёду развесцi ў шклянцы гарачага малака i хутка выпiць.
Пры моцным насмарку раiлi на працягу дня жаваць мядовыя соты.
Пры зубным болю неабходна пакласцi на хворы зуб кавалачак пропалiсу.
Пры гiпертанii неабходна на працягу месяца ўжываць тройчы на дзень чайную лыжку мёду, залiтую 100 г бурачнага соку.
Пры захворваннi вачэй неабходна выкарыстоўваць у выглядзе прымочкi наступны мядовы раствор: адну чайную лыжку мёду развесцi ў шклянцы халоднай вады, затым закiпяцiць у эмалiраваным посудзе на слабым агнi пад закрытай накрыўкай на працягу 10 хвiлiн.
Аксана Катовіч, Янка Крук.
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1478
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |