https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Акно


Акно як рытуальнае месца

У адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі, акно выконвала злучальную ролю паміж унутранай прасторай жылля і навакольным светам, які не заўсёды быў добразычлівы ў дачыненні чалавека. Зыходзячы з гэтага, акно, як найбольш уразлівая частка будынка, зачынялася двума незвычайнымі экранамі сакральна-магічнай скіраванасці:

    * з унутранага боку гэта былі фіранкі, на якіх меліся "ахоўныя" ўзоры;
    * па ўсім перыметры вонкавага боку вокнаў мелася ліштва, якая, дзякуючы складаным знакавым кампазіцыям, выконвала функцыю хатняга абярэгу, а потым ужо дэкаратыўную ролю.

Акно, акрамя свайго галоўнага прызначэння, ва ўсходніх славян атрымала шэраг сімвалічных функцый, якія праяўляліся ў сямейных абрадах і святах гадавога цыклу. У народных павер'ях акно служыла рытуальным выхадам (шляхам) і супрацьпастаўлялася дзвярам. Таму функцыя акна асабліва выразна адлюстраваная ў пахавальным абрадзе.

    * У дзень пахавання на акно клалі першы блін — для душы памерлага.
    * У народнай творчасці — галашэннях — труну ("дамавіну") часта параўноўвалі з хатай, што паслужыла падставай для ўзнікнення традыцыі рабіць у труне невялікую адтуліну — акенца. Убачыць у сне хату без вокнаў — да хуткай смерці.
    * Паўсюдна існаваў звычай ставіць на падаконнік чарку з вадой, каб душы памерлых, прыляцеўшы ў родную хату, маглі абмыцца ў гэтай вадзе. Чарку з вадой ставілі на дзявяты, саракавы дзень пасля смерці, праз год у дзень смерці, у іншыя дні памінання.
    * Праз акно выносілі "задушных" нябожчыкаў (самазабойцаў, тапельцаў, тых, хто памёр нехрышчоным).
    * Калі гаспадары пакідалі хату, вокны неабходна было "зачыніць", як закрывалі вочы нябожчыку. На вокны крыж-накрыж набівалі шырокія дошкі. Такія дзеянні перасцерагалі хату ад нячыстай сілы.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда



 

Кoличество переходов на страницу: 1507


Комментарии