https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мядзведзь


Культ мядзведзя сярод беларусаў

Мядзведзь карыстаўся асаблівай пашанай сярод усходніх славян.

З аднаго боку, моцная жывёла выклікала захапленне; з другога —  здольнасць хадзіць на задніх лапах правакавала параўнанне яго з чалавекам і надзяляла незвычайнай, магічнай сілай. У паданнях мядзведзь і чалавек лічыліся сваякамі, продкі нашы верылі, што некалі ў мядзведзя быў ператвораны чалавек: яго лапы — як чалавечыя рукі; ён  ходзіць на дзвюх нагах, мыецца, любіць мёд і гарэлку, клапоціцца аб сваіх дзецях, разумее чалавечую мову і нават смокча лапу, як дзіця. Між іншым тое, што мядзведзь смокча лапу, выклікана біялагічнай асаблівасцю гэтага звера: вясной скура з яго  лап злазіць, а таму свярбіць і чэшацца. Каб аблегчыць працэс абнаўлення скуры, мядзведзь злізвае старую, каб хутчэй нарасла новая.

Яскравым сведчаннем таго, што мядзведзь некалі быў сакральным татэмным зверам, з’яўляецца беларуская вусна-паэтычная спадчына, а таксама некаторыя абрады. Пра тое, што ў глыбокай, яшчэ праславянскай даўніне мядзведзь быў татэмам, зверам-першапродкам, ад якога пачынаўся род чалавечы, сведчыць выключная па глыбіні архаічнага мыслення казка “Мядзведзь на ліпавай назе”.

Дзед пайшоў у лес і адсек зверу-божышчу лапу, тым самым парушыў правілы суіснавання чалавека з прыродным наваколлем. Звер-татэм робіць сабе ліпавую лапу і ідзе ў вёску адпомсціць чалавеку. Але з цягам часу чалавек становіцца вянцом прыроды і пачынае сваім розумам (хітрыкамі) перамагаць прыродную сілу звера.

У жывёльным эпасе беларусаў існуе шмат казак, у якіх адзін з цароў звяроў паўстае ўжо ў зусім  іншым абліччы. Застаючыся галоўнай фігурай ляснога царства, ён падаецца запаволеным, няўклюдным, даверлівым, непаваротлівым, а часам і дурнем.

І ўсё ж нас у большай ступені цікавяць казкі, у  якіх захаваліся архаічныя ўяўленні аб месцы звера ў міфалагічнай карціне свету і яго стасунках з людзьмі. Вельмі цікавыя звесткі для разумення вобраза мядзведзя падаюць чарадзейныя казкі і больш познія па паходжанні хрысціянізаваныя легенды.

Народная газета

2 красавіка 2011



 

Кoличество переходов на страницу: 1252


Комментарии