У сымволiцы сямейных абрадаў "мост" набываў асаблiва важнае
значэнне. Ён быў тым няўлоўным памежжам, у прасторы якога якраз i
адбываўся рытуальны пераход. "Масцiць масты" — адна з абавязковых умоў
выканання розных абрадавых дзеянняў, святочных варожбаў.
Калi храм, у якiм будзе вянчацца пара, знаходзiўся ў суседняй
вёсцы, то маршрут вясельнага картэжа дадому пракладвалi такiм чынам, каб
ён праехаў праз тры, а ў некаторых выпадках i праз сем мастоў. Пры
гэтым iснавала павер'е, што праз гэтыя масты жанiх таксама павiнен быў
перанесцi нявесту на руках, а яна тым часам павiнна была кiнуць у ваду
свой пояс, хусцiну або яшчэ што-небудзь са сваiх рэчаў, каб шлюб быў
шчаслiвым.
Існавала i такое павер'е: каб нявеста лёгка нарадзiла першае дзiця,
яна павiнна была перайсцi цераз ручай або рэчку па мосце i сказаць
наступныя магiчныя словы: "Як ручай прайшла, падол не замачыла, так i
дзiця нараджу — не пачую".
Калi жанчына ўпершыню пераходзiла мост са сваiм дзiцем, то
абавязкова павiнна была кiнуць у ваду якую-небудзь "ахвяру": манетку,
хусцiнку або скарынку хлеба. Гэта рабiлася для таго, каб у жыццi з гэтым
дзiцем не адбылося нiчога кепскага (не ўтапiўся, не напала бяссоннiца,
каб добрым было здароўе).
Нашы продкi лiчылi, што душы памерлых трапляюць на "той" свет з
дапамогай маста, якi пралягае праз вогненную раку. Калi чалавек быў
праведнiкам, то мост будзе зручным, шырокiм, калi ж грэшнiкам, то мост
ператворыцца ў мост-гойданку, часам танейшы за чалавечы волас.
Бачыць у сне, што сам цi якi-небудзь iншы чалавек пераходзiць па мосце, тлумачылася ў народных соннiках як пераход у iншы свет.
Бачыць у сне, што сам цi якi-небудзь iншы чалавек пераходзiць па мосце, тлумачылася ў народных соннiках як пераход у iншы свет.
Мост стаў рытуальным месцам для лячэння некаторых хваробаў.
Чалавека прыводзiлi або прыносiлi да маста, каб выканаць над iм
спецыяльныя рытуальныя дзеяннi i пакiнуць ("змыць") на мосце або пад iм
хваробу.
Здаўна iснавалi забароны выходзiць на мост пасля захаду сонца, а таксама ў святочныя днi, напрыклад, на Русальным тыднi.
Здаўна iснавалi забароны выходзiць на мост пасля захаду сонца, а таксама ў святочныя днi, напрыклад, на Русальным тыднi.
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 1493
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |