Неяк мы, супрацоўнікі Мінскага абласнога камітэта па экалогіі, выехалі на адпачынак у лес. Збіралі хто буякі, хто грыбы… Па натуры я — чалавек вясёлы і люблю пець. Таму ў лесе спяваў любімыя песні. Не паспяваеш жа на рабоце: падумаюць — чалавек добра хлебануў...
Але хочацца расказаць аб іншай падзеі, звязанай з тым «ціхім паляваннем». Вакол адчуваўся моцны ап’яняючы пах. Адна з супрацоўніц — вядучы спецыяліст аддзела растлумачыла, што так моцна пахне багун. Пах, ад якога можна ап’янець, адурэць, прыпісваюць буякам-ягадам, якія растуць побач з багуном. Таму народная назва гэтых буйных сіняватых ягад — дурніцы. У час той паездкі я даведаўся, што пах багуна адганяе моль з футра. Таму нарваў і ўзяў яго з сабой.
Як толькі мы вярнуліся ў Мінск, дастаў з антрэсолі шапку з лісінага футра, абклаў галінкамі багуна і абкруціў паперай. У той час такія шапкі былі дарагім дэфіцытам.
З наступленнем халадоў я дастаў шапку і хацеў на-дзець . Але што гэта: з шапкі лезла шэрсць! Хіба такое магчыма? Мяне ж запэўнівалі, што багун засцерагае ад молі!
Узрушаны, я прынёс шапку на работу, каб пасварыцца з супрацоўніцай, якая дала мне тую бязглуздую, як я думаў, параду. І тут выявілася мая памылка. Аказваецца, багун трэба было пакласці ў сярэдзіну шапкі, бо ён вельмі ядавіты, таму і «выеў» шэрсць.
Не паўтарыце ж маю памылку!
Уладзімір Шулякоўскі
Рэспубліка
Кoличество переходов на страницу: 1574
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |