Каб дома заўсёды было чыста і прыгожа, падчас ўборкі і прання мы часта выкарыстоўваем розныя бытавыя сродкі. І пры гэтым нават не задумваемся, што ўсе яны могуць несці пагрозу, пранікаючы ў наш арганізм рознымі шляхамі. Прапануем спіс асабліва таксічных кампанентаў, пазбяганне якіх дазволіць вам захаваць здароўе і зрабіць уборку больш экалагічнай.
Этаксіляваныя ПАР
У працэсе вытворчасці этаксіляваныя кампаненты могуць быць забруджаныя этыленаксідам і 1,4-дыяксанам. Даследаванні паказваюць, што 1,4-дыяксан лёгка пранікае ў скуру, а пры доўгатэрміновым уздзеянні можа прывесці да дэрматыту, экзэмы, хвароб печані і нырак.
Ненатуральныя аддушкі
У адрозненне ад натуральных эфірных масел, якія валодаюць гарманізавальным дзеяннем, сінтэтычныя аддушкі перагружаюць і празмерна ўзбуджаюць нервовую сістэму.
Аптычныя адбельвальнікі
Яны не з’яўляюцца плямавыводнікамі па сваёй прыродзе, хоць вельмі часта сустракаюцца ў пральных парашках. Уяўляюць сабой часціцы люмінесцэнтнай фарбы, якая асядае падчас мыцця на бялізне. Адлюстраванне святла і надае ёй эфект беласці. Пры гэтым чысціня такой бялізны застаецца ілюзорнай, бо аптычныя адбельвальнікі, па сутнасці, не ліквідуюць і не адмываюць плямы на рэчах. Пры гэтым яны могуць выклікаць раздражненне чуллівай скуры, яе пачырваненне, асаблівую небяспеку нясуць для алергікаў.
Поліфасфаты (фасфаты/фасфанаты)
Галоўная перавага ў тым, што яны павышаюць эфектыўнасць парашку і змякчаюць ваду. Аднак адначасова наносяць велізарную шкоду як чалавеку, так і прыродзе. Гэтыя рэчывы могуць аслабіць імунітэт, выклікаць алергію, парушыць кіслотна-шчолачны баланс і нават прывесці да бясплоддзя. Лепш за ўсё адмовіцца ад сродку, на ўпакоўцы якога пазначаныя гэтыя кампаненты.
Хлор
У складзе бытавой хіміі небяспечны. Яго злучэнні назапашваюцца ў тканках жывых арганізмаў і выклікаюць таксічныя парушэнні. Аднак да гэтага часу яго вытворныя дадаюць у склад чысцячых сродкаў. Хлор і кампаненты на яго аснове шкодна ўздзейнічаюць на органы дыхання і сардэчна-сасудзістую сістэму. А таксама могуць выклікаць алергічныя рэакцыі, атэрасклероз, анемію і нават анкалогію.
Сінтэтычныя кансерванты
Ключавыя кампаненты для мыйных сродкаў. Дадаюцца ў прадукты на воднай аснове ў вельмі невялікіх колькасцях, каб пазбегнуць размнажэння бактэрый або цвілі. Ёсць бяспечныя кансерванты, дазволеныя да выкарыстання міжнароднымі стандартамі ў натуральных і арганічных мыйных сродках. А яшчэ тыя, што валодаюць канцэрагенным, таксічным і гармонападобным дзеяннем. Гэта ферменты, якія раз’ядаюць бруд. Яны эфектыўныя, выдатна ліквідуюць плямы пры любых тэмпературах. Але пры сваёй высокай працаздольнасці маюць істотныя недахопы: цяжка выпалоскваюцца вадой, застаюцца ў тэкстуры тканіны, здольныя выклікаць на скуры раздражненне, у большасці выпадкаў з’яўляюцца геннамадыфікаванымі.
Катыённыя ПАР
Павярхоўна-актыўныя рэчывы ствараюць на паверхні тканіны плевачку, за кошт чаго тканіна становіцца больш мяккай. Пры пастаянным ужыванні яны назапашваюцца ў яе структуры і непазбежна кантактуюць са скурай.
Антыбактэрыяльныя і дэзінфекцыйныя рэчывы
Уяўляюць пагрозу для здароўя і прыроды. А яшчэ правакуюць парушэнне працы органаў эндакрыннай сістэмы, аслабляюць імунітэт. Яны забіваюць не толькі шкодныя бактэрыі, але і карысныя, парушаючы ахоўныя механізмы нашага арганізма. Акрамя таго, забруджваюць воднае асяроддзе, атручваюць глебу і могуць выклікаць мутацыю ў жывёл!
Нафтавыя дыстыляты
Гэта вуглевадароды, якія здабываюцца пры перапрацоўцы сырой нафты і выкарыстоўваюцца ў якасці растваральнікаў. Навуковыя даследаванні звязваюць з іх выкарыстаннем павелічэнне рызыкі развіцця хранічных запаленчых аўтаімунных захворванняў. Паводле даных Амерыканскага агенцтва па абароне навакольнага асяроддзя (EPA), прадукты, якія змяшчаюць нафтавыя дыстыляты, варта выкарыстоўваць асцярожна, пазбягаць іх кантакту са скурай і не ўдыхаць пары лятучых злучэнняў. Яны могуць выклікаць хімічную пнеўманію і ўплываць на функцыі лёгкіх, нават са смяротным зыходам пры ўдыханні або пападанні ўнутр. Гэтыя рэчывы могуць раздражняць скуру, павялічваючы яе адчувальнасць да святла.
Мыйныя сродкі, якім можна давяраць
У выбары сродкаў бытавой хіміі на дапамогу заўсёды прыходзіць наяўнасць экасертыфіката.
Усе экамаркіроўкі на бытавой хіміі ўмоўна можна падзяліць на чатыры катэгорыі.
1. Самыя строгія (ацэнка 5++):
NCP (Nature Care Products)
Ecogarantie
Патрабаванні гэтых стандартаў уключаюць забарону на выкарыстанне ГМА-ферментаў, сінтэтычных і этаксіляваных (з ужываннем таксічнага аксіду этылену) ПАР, наначасціц, мікрапластыку, фосфару і сінтэтычных фасфатаў. Уся сыравіна вырашчаная з выкарыстаннем толькі арганічных сродкаў, з аднаўляльных крыніц і апрацаваная экалагічнымі метадамі.
2. Вельмі строгія (ацэнка 5+):
USDA Organic
ECOCERT Organic
ICEA Organic
Сюды адносяцца толькі арганічныя стандарты сертыфікатаў для мыйных сродкаў. Для маркіроўкі «БІЯ» працэнтнае ўтрыманне сыравіны натуральнага паходжання павінна быць мінімум 95 %, біяарганічнага паходжання — мінімум 10 %. Забароненыя этаксіляваныя ПАР.
3. Строгія (ацэнка 5):
ECOCERT Natural,
ICEA Natural.
Гэтыя маркіроўкі для натуральных мыйных сродкаў дапускаюць максімум 5% сінтэтычных кампанентаў з абмежавальнага спіса і этаксіліраванне.
4. Менш строгія (ацэнка 2-4):
EU EcoLabel
UL EcoLogo
Листок жизни
Nordic Swan
Гэтыя сертыфікаты забараняюць найбольш таксічныя рэчывы (трыклазан, парабены, фармальдэгід і г.д.), аднак дапускаюць некаторыя не менш небяспечныя сінтэтычныя кансерванты, парфумерныя кампазіцыі і фарбавальнікі, калі яны адпавядаюць патрабаванням біяраскладальнасці.
«Родная прырода», 15 сакавіка 2022
Кoличество переходов на страницу: 252
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |