Трамбоз — гэта небяспечны стан, які нярэдка пагражае жыццю, бо крывяны згустак цалкам або часткова перакрывае вену. Пры адрыве тромба магчыма ўзнікненне тромбаэмбаліі, калі згустак трапляе ў лёгкае, выклікаючы небяспечныя наступствы. Адрыў тромба і яго траплянне з цячэннем крыві ў сэрца правакуе інфаркт. Пападаючы ў мозг, згустак выклікае інсульт. Такім чынам, трамбоз можа прывесці не толькі да паралічу, але нават да смерці.
На жаль, трамбоз — распаўсюджанае захворванне, якое сустракаецца ў 10% дарослага насельніцтва. Да паловы выпадкаў трамбозу і тромбафлебіту звязана з ходам варыкознай хваробы. Хранічная вянозная недастатковасць становіцца прычынай інваліднасці ўжо праз тры гады пасля пачатку ўтварэння тромбаў.
Сімптомы
Часцей за ўсё пры захворванні церпяць сасуды галёнкі. З-за ўтварэння тромба звужаецца прасвет сасуда, парушаецца крывазварот і трофіка тканак. Калі працэс працяглы час застаецца без увагі, можа ўтварыцца некроз. Сімптомы трамбозу глыбокіх вен канечнасцяў часам немагчыма распазнаць, бо хвароба не дае вонкавых прыкмет, а дыскамфорт людзі ігнаруюць. Першая прыкмета, на якую варта звярнуць увагу, гэта змена колеру і тэкстуры скурных покрываў, ацёчнасць ног.
Вось асноўныя сімптомы трамбозу глыбокіх вен ніжніх канечнасцяў:
*скура на нагах становіцца глянцавай і бледнай ці сінюшнай;
у залежнасці ад месца ўтварэння згустка можа ацячы галёнка, сцягно, шчыкалатка. Часам прыпухае ўся нага;
*балючасць канечнасці;
*парушэнне рухомасці;
*цяжар або скаванасць;
*ушчыльненне сасудаў.
Па меры прагрэсавання захворвання ўзмацняюцца болевыя адчуванні.
Часам сімптомы трамбозу глыбокіх вен ніжніх канечнасцяў выяўляюцца раптоўна: раніцай нага рэзка ацякае, перашкаджаючы падняцца з ложка. Такі стан найбольш небяспечны, бо следам можа пачацца эмбалія і закупорванне лёгкага. Калі ацёчнасць суправаджаецца павышэннем тэмпературы і болем у грудзях, патрабуецца неадкладная медыцынская дапамога. Працяглае парушэнне кровазвароту прыводзіць да адмірання тканак — гангрэны.
Аднак сімптомы трамбозу глыбокай вены галёнкі або сцягна на ранніх стадыях неспецыфічныя і могуць быць вынікам іншых захворванняў. Паколькі распазнаць трамбоз глыбокіх вен можна толькі пасля дыягностыкі, лепш звярнуцца да ўрача для высвятлення дакладнага дыягназу.
Прычыны трамбозу глыбокіх вен
Перад тым як лячыць трамбоз глыбокіх вен, неабходна ўстанавіць прычыну паталогіі. З такой мэтай праводзяцца розныя даследаванні. Да асноўных прычын трамбозу глыбокіх вен ніжніх канечнасцяў адносіцца застой крыві, які можа быць выкліканы шэрагам фактараў.
Прычыны ўзнікнення трамбозу глыбокіх вен:
Прычыны ўзнікнення трамбозу глыбокіх вен:
*лішняя вага;
*вельмі высокі і, наадварот, нізкі рост;
*захворванні крыві (павышаная згусальнасць);
*спадчынная схільнасць;
*выкарыстанне аральнай гарманальнай кантрацэпцыі;
*малая фізічная актыўнасць;
*працяглая нерухомасць (на працягу чатырох і больш гадзін);
*павышэнне сасудзістага ціску з прычыны цяжарнасці;
*курэнне;
*траўмы і аперацыі;
*інфекцыйныя захворванні;
*пажылы ўзрост;
*анкалогія;
*хваробы печані;
*аўтаімунныя захворванні.
Сімптомы трамбозу глыбокіх вен нагі нярэдка праяўляюцца ў ляжачых хворых. Таксама быў праведзены шэраг даследаванняў аб наяўнасці сувязі паміж захворваннем і частатой паездак — як авіяпералётаў, так і падарожжаў наземным транспартам.
Пол таксама ўплывае на тое, як выяўляецца трамбоз глыбокіх вен. Часцей ён сустракаецца ў жанчын: колькасць пацыентак складае 66%. Пры гэтым сярэдні ўзрост хворых абодвух полаў — 46 гадоў.
Каб вызначыць…
Існуе мноства методык, як дыягнаставаць трамбоз глыбокіх вен. Дасведчаны флеболаг можа зрабіць папярэдняе заключэнне па клінічнай карціне. Першым чынам, збор анамнезу і аналіз крыві (на D-дымер) дазволяць урачу зрабіць папярэдняе заключэнне. Для атрымання дакладных даных аб стане вен робяць дуплекснае сканаванне, флебаграфію (ангіяграфію вен). Гэта дапамагае ўстанавіць лакалізацыю і працягласць тромба, ацаніць хуткасць кровазвароту і стан сценак сасудаў.
Як лечыцца?
Толькі паўнавартаснае абследаванне дапамагае вызначыцца з лячэбнай тактыкай. Мерапрыемствы па знішчэнні тромбаў уключаюць як кансерватыўную тэрапію, так і непасрэднае выдаленне тромба рознымі спосабамі. Важна аднавіць парушаны кровазварот, ліквідаваць запаленне, прадухіліць паўторнае ўтварэнне. З малаінвазійных метадаў шырока ўжываецца тромбаэктамія — аперацыя па выдаленні тромба, як традыцыйным хірургічным спосабам, так і з дапамогай эндаваскулярнай хірургіі, а таксама лазерам. Праводзіцца ангіяпластыка — расшырэнне прасвету за кошт катэтара. Да стэнтавання звяртаюцца з мэтай прадухілення паўторнага звужэння вены.
Алена Кравец
Звязда, 12 жніўня 2023
Звязда, 12 жніўня 2023
Кoличество переходов на страницу: 126
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |