https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пупышкі бярозы дапамогуць пры гастрыце


Бяроза — вядомы народны сродак ад многіх хвароб. Гаючую сыравіну гэтага шчодрага дрэва нарыхтоўваюць ранняй вясной. З лекавай мэтай выкарыстоўваюць пупышкі, маладое лісце, бярозавы сок, а таксама бярозавы дзёгаць і актываваны вугаль.

бярозаПупышкі трэба нарыхтоўваць, калі яны яшчэ не распусціліся, у перыяд руху сокаў. Пры нарыхтоўцы зразаюць маладыя галінкі, звязваюць іх у пучкі і сушаць у цені ці ў памяшканнях, якія добра праветрываюцца, пры тэмпературы паветра каля 25 0С. Высушаныя пупышкі абрываюць з галінак ці абмалочваюць і ачышчаюць ад смецця.

Маладое лісце збіраюць у маі, калі яно клейкае і духмянае.

Бярозавы сок нарыхтоўваюць у перыяд руху сокаў. Для гэтага ў ствале дрэва пракручваюць адтуліны, у якія ўстаўляюць трубкі ці іншыя прыстасаванні для сцякання соку. Пасля таго, як сок узяты, адтуліны трэба замазаць садовым варам ці гаспадарчым мылам.

Высушанае лісце захоўваць у скрынках, якія высцілаюць знутры паперай, пупышкі — у шчыльных закаркаваных слоіках.

У навуковай медыцыне настой пупышак бярозы прымяняюць як жаўцягонны, мачагонны і дэзынфекцыйны сродак. Бярозавы дзёгаць у складзе мазяў і пастаў выкарыстоўваецца для лячэння скураных захворванняў (экзэмы, лускаватага лішая, часоткі і інш.), для загойвання ран, апёкаў, язваў, пролежняў. Прэпарат карбален, у склад якога ўваходзіць актываваны бярозавы вугаль, прымяняецца як адсарбуючы сродак пры метэарызме, атручваннях ядамі і бактэрыйнымі таксінамі.

У народнай медыцыне настойка, радзей настой пупышак ці маладога лісця бярозы (30 г пупышак ці лісця на 1 л
70-працэнтнага спірту, па 15-20 кропель тры разы на дзень; 10 г пупышак ці лісця на 1 шклянку кіпеню, па 1 шклянцы 2 разы на дзень) прымяняюць пры захворваннях страўніка (гастрыце, язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі), нырак, мачавога пузыра, сэрца, скуры.

Настойкай заліваюць раны, язвы, пролежні, змазваюць пашкоджаныя месцы пры раку скуры, захворваннях горла, націраюць хворыя суставы.

Пупышкі выкарыстоўваюць для ўмацавання дзяснаў пры цынзе.

Пры радыкуліце маладым свежым лісцем абкладваюць спіну. Настойку тычыначных каташкоў ужываюць пры захворваннях сэрца. Верхнюю плёнку бяросты прыкладваюць да фурункулаў і карбункулаў.

Бярозавы сок (да трох шклянак на дзень) прымаюць пры захворваннях скуры, рэўматызме, артрытах, злаякасных пухлінах, ліхаманцы.

Бярозавае лісце ці пупышкі ўваходзяць у склад розных сумесяў лекавых раслін. Для мачагоннага збору, напрыклад, бяруць пароўну пупышкі ці лісце бярозы, плады ядлоўцу, корань дзьмухаўца (1 сталовая лыжка сумесі на 1 шклянку кіпеню, па 1 сталовай лыжцы 3-4 разы на дзень).

У ветэрынарыі прэпараты бярозы (настой маладога лісця і пупышак, сок) прымяняюцца пры захворваннях нырак, страўнікава-кішачнага тракта, а таксама пры агульнай слабасці маладняку сельскагаспадарчых жывёлін.

Падрыхтавала Вольга Шаўко
Звязда


 

Кoличество переходов на страницу: 1636


Комментарии