https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аршад


Напой дадавалі да кавы і чаю, з ім гатавалі аўсяны кісель, іншыя посныя слодычы, прыпраўлялі салодкія кашы. Гэты найсмачнейшы напой можна лёгка зрабіць і цяпер, купіўшы міндальных арэхаў у краме.

Інгрыдыенты:

400 г салодкага міндалю
24 арэхі горкага міндалю
1,2 л вады
200-250 г цукру

Як гатаваць:

Міндаль заліць варам на трыццаць хвілін, адцадзіць. Пачысціць ад скарлупак, апускаючы кожны ачышчаны арэшак у халодную ваду.

Як толькі ўвесь міндаль будзе чысты, добра расцерці яго ў фарфоравай або каменнай ступцы разам з цукрам. Уліць у арэхавую масу палову аб'ёму халоднай вады, добра размяшаць, працадзіць і адціснуць першы раз праз сурвэтку. Потым міндаль зноў добра расцерці, працадзіць і адціснуць другі раз, заліўшы астатняй вадой. 

Падаць вельмі халодным.

З адціснутай першы раз арэхавай масы ў вас атрымаюцца цудоўныя міндальныя вяршкі.

Sputnik, 28 снежня 2018


 

Кoличество переходов на страницу: 392