У кожным краі існуюць свае традыцыі збіраць пэўныя ядомыя грыбы. Нашы продкі казалі, што "без шчасця ў грыбы хадзіць нельга, бо нічога не набярэш".
У народзе лічылі, што самыя лепшыя ўмовы для росту грыбоў – гэта пахмурнае, халаднаватае надвор’е з "перападаючымі" дажджамі.
Акрамя звыклых баравікоў і падасінавікаў можна прыглядзецца да валуёў ці лясных бычкоў, збіраць якія лепш менавіта ў верасні. Трапляюцца такія грыбы звычайна цэлымі садамі – па дзесяць і нават дваццаць штук. Пра такія часы на Беларусі казалі: "аб’явіліся валуі і высядаюць з-пад зямлі".
Валуй — родны брат сыраежкі, але мякаць у свежага грыба пякучая і непрыемна пахне, таму другая яго назва сыраежка смуродная. З-за гэтых якасцяў грыб цяпер збіраюць і ўжываюць у ежу рэдка. І дарэмна, а вось у мінулыя стагоддзі яго нарыхтоўвалі ў вялікіх колькасцях і ўжывалі салёным.
Дарэчы ў Сібіры валуй лічаць лепшым для салення, а трубчатыя грыбы, у тым ліку і любімыя ў Беларусі баравікі, не збіраюць.
Ікра з салёных валуёў
Інгрыдыенты:
450 г салёных валуёў
1 цыбуліна
3 ст лыжкі алею
Зеляніна кропу
Перац
Соль
Як гатаваць:
Грыбы прапусціць праз масасечку разам з абсамажанай цыбуляй рэпкай, дадаць перац, соль. Усё добра перамяшаць, выкласці ў салатніцу і пасыпаць накрышаным кропам.
Кoличество переходов на страницу: 294
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |