КАЎБАСА СА СВІНІНЫ, ЯКУЮ СПАЖЫВАЮЦЬ АДРАЗУ
Тры часткі нятлустай і адну частку тлустай свініны крышаць не вельмі дробнымі кавалкамі. На 8-10 кілаграмаў мяса дабаўляюць 200-250 грамаў солі, 10-15 грамаў прасеянага маярану, 20-30 грамаў простага перцу і чатыры-пяць шклянак булёну - адвару з костак і абрэзкаў свініны, ў якім гатавалася каля 200 грамаў накрышанай цыбулі. Ўсе старанна перамешваюць і робяць каўбасы. Кішкі шчыльна не начыняюць, бо потым, калі варацца, яны могуць лопнуць. Заўважыўшы паветра, іх наколваюць. Каўбасы кладуць на паўгадзіны ў халодную ваду, а потым вешаюць у халодным памяшканні.
Існуе і яшчэ адзін спосаб: замест булёна ў мяса даліваюць такую ж колькасць цёплай вады, а цыбулю дробна крышаць сырую. Гэткія каўбасы таксама добрыя, дый і псуюцца не так хутка і не гарчаць. I тая і іншая каўбаса варыцца аднолькава. Яе кладуць у рондаль, а яшчэ лепш у гліняную міску, дзе папярэдне на дно наразаюць тонкія лустачкі свежага сала, заліваюць ўсе вадой ці бурачным квасам і смажаць у печы. Некаторыя замест вады ўжываюць піва.
КАЎБАСА СА СВІНІНЫ І ЯЛАВІЧЫНЫ ДЛЯ ХУТКАГА ЎЖЫВАННЯ
Узяць кілаграм свініны, ялавічыны 350-400 грамаў, цыбулі, смажанай на масле 100 грамаў, столькі ж сырой цыбулі, ракамболю ці часнаку - хто як хоча - два ці тры пёркі, солі 60 грамаў, салетры 3 грама, перцу простага 6 грамаў ці трохі больш (на смак) - ўсё перамешваюць, шчыльна начыняюць масай кішкі свіныя ці каровіныя, добра ачышчаныя. Потым каўбасы вешаюць на ветры на тры дні, пасля вэндзяць тыдзень ці два і ўжываюць адразу, бо доўгага захоўвання яны не вытрымаюць.
Как правильно выбирать колбасу в магазине? Не каждый знает! Телеканал ОНТ, 29 сентября 2021
Кoличество переходов на страницу: 2741
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |