Заварная капуста
На 1 кг капусты — 1 л вады, соль 25—30 г, кмен, аніс — 5 г.

Хуткая капуста
Такая будзе гатова ўжо на наступны дзень. Вельмі доўга захоўваецца.
Капусту парэзаць буйнымі прамавугольнічкамі, сыры бурак — кружочкамі, часнок — чвэртачкамі. У 3-літровы слоік туга напакаваць капусту, перакладаючы яе кружочкамі бурака і часнаку. Загатаваць ваду з цукрам і соллю, уліць воцат, давесці да кіпення і выліць на капусту. Для гэтага трэба 1 л вады, 1 шклянка цукру, 1 шклянка воцату (звычайны, 9%), 2 ст. лыжкі солі, лаўровы ліст. Воцату досыць шмат, але вынік выдатны. На 3-літровы слоік трэба 1,5 літра расолу, а значыць, аб'ём кожнага інгрэдыенту нашага рэцэпта трэба павялічыць у 1,5 раза. Дзень даць пастаяць пры пакаёвай тэмпературы, затым паставіць у халадзільнік.
Квашаная капустка
З капусты здымаем некалькі лістоў, астатнюю капусту шаткуем. Моркву надзіраем на тарцы, кмен прамываем і прасушваем тонкім пластом на папяровым ручніку, пры жаданні дадаём некалькі ягад журавін.
Дно ёмістасці высцілаем пакінутымі капуснымі лістамі.
Капусту, моркву і кмен змешваем, дадаём соль (дзесьці 100-125 г на 5 кг капусты), пераціраем і ўтрамбоўваем. Накрываем пакінутым лісцем, потым талеркай і зверху прыціскаем гнётам. Талерка павінна быць пакрытая сокам, які ўтварыўся. Бродзіць капуста 3-4 дні пры тэмпературы 20-21 градус. Час ад часу трэба пратыкаць палачкай да самага дна ў некалькіх месцах і такім чынам выпусціць газы. Расол можа пацячы, але затым ён святлее, капуста перастае гаркавіць. Пасля яе трэба раскласці па слоіках і паставіць у халоднае месца.
Квашаная капустка з мёдам
Шаткуем капусту, надзіраем на буйной тарцы моркву. Утрамбоўваем у 3-літровы слоік. Робім расол: на 1 літр вады — 1ст. л. з горкай солі і 1 ст. л. мёду. Размешваем, заліваем капусту. Праз два дні вас будзе чакаць цудоўная, храбусткая, духмяная квашаная капустка.
Капуста "Ружовая"
Нашаткаваць качан капусты (каля 2 кг), дадаць да яго

Прыгатаваць расол: на 1,5 літра вады — 2 ст. л. солі з горкай, 0,5 шклянкі цукру, 6 гарошын чорнага перцу, 2-3 гваздзікі. Пасля закіпання вады дадаць 10 ст. л. сланечнікавага алею, у канцы кіпення ўліць 2 ст. л. 9%-га сталовага воцату. Заліць капусту, накрыць слоік сурвэткай і паставіць на ноч. Раніцай капуста гатова.
Звязда
5 лісапада 2011
Кoличество переходов на страницу: 1495
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |