На вёсцы рэдка гатуюць тварожную "пасху". Замест яе на стол заўсёды ставілі клінковы сыр, зроблены па старадаўняму рэцэпту.
Трохкутны палатняны мяшэчак для вырабу тварожнага сыру на Беларусі называецца клінком, а сыр - клінковым.
Клінковы сыр — абрадавая страва. Разам з маслам ён прысутнічае на стале падчас вяселля, на радзінах, на Калядах, Масленіцы, Купаллі і Вялікадні.
Інгрыдыенты:
450-500 г тварагу
1 ч. лыжка кмену
1 ч. лыжка солі
Два драўляных донцы
Як гатаваць:
Тварог пакласці ў глыбокую міску, дадаць адну чайную лыжку солі без верху, жменю памытага і злёгку падсушанага на гарачай патэльні кмену. Усё добра перамяшаць і скласці ў клінок, добра ўтрамбаваць, завязаць матузом блізка да тварожнай масы і пакласці паміж донцамі пад гнёт. Зверху можна паставіць рондаль з вадой.
Каб сыр лепей захоўваўся, яго злёгку падсушваюць ў не гарачай печы да ўтварэння жоўтай скарынкі. Можна такога ж эфекту дасягнуць і паставіўшы сыр у злёгку нагрэтую духоўку.
Sputnik, 27 красавіка 2019
Sputnik, 27 красавіка 2019
Кoличество переходов на страницу: 432
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |