https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рулька


...Стравы са свіных ног — улюблёныя беларускія ўвогуле, і беларускія літаратурныя ў прыватнасці. Засяродзімся на рульцы — гэта тое, што вышэй «свіных ножак».

Дык вось, рулькі свіныя, дзякуючы іх колькасці на свіной тушы ды наяўнасці мяса пад скурай, сталі беларускай нацыянальнай стравай ужо даўно.

Паслухайце, што кажа пра іх літаратар Уладзіслаў Ахроменка:

"Пры канцы 1920‑х жылі ў Гомелі дзве сяброўкі: беларуска Марыя і яўрэйка Сара. Сара была старэйшай сястрой ў шматдзетнай сям’і і заўсёды наракала — як з куркі што гатуеш, дык малыя браты‑сёстры спакою не даюць: маўляў, ножку мне, нічога іншага не хачу! А дзе ўзяць на іх усіх, як у куркі толькі дзве нагі? — абуралася Сара.

І вось аднойчы ўвосень прыходзіць Сара ў госці да Марыі і бачыць, як сяброўчыны бацькі разбіраюць кабана. Камсамолка Сара не была рэлігійнай, і таму прыняла запрашэнне пакаштаваць свежаніны. Больш за ўсё яе ўразілі шпігаваныя рулькі, адну з якіх гаспадары перадалі яўрэйскім дзеткам.

— Цяпер ты разумееш, чаму мы свінней гадуем? — запыталася на развітанне Марыя. — Бо ў кабана чатыры нагі, усім хапае!"

Марыя — гэта мая бабуля, Марыя Сазонтаўна Раманава, 1908 г. н., ужо нябожчыца. Нашым стравам яна навучылася ад сваёй маці, Вольгі Мінаўны, 1879 г. н., а яўрэйскім намайстрачылася ад той жа сяброўкі Сары, і не толькі ад яе. І мяне ўсяму навучыла…


І цяпер спадар Ахроменка частуе сваіх шматлікіх сяброў гэтай самай рулькай і чуе толькі захопленыя водгукі!

***   ***

Рэцэпт 1879 года

Склад: 1 свіная рулька, часнок, спецыі, карэнне, соль, цыбульнае лупінне, вада.
***
Свіную рульку дбайна абскрэбсці нажом. Шчэць, калі ёсць, абсмаліць. Зубчыкі часнаку парэзаць на дзве‑чатыры часткі кожны, і добра нашпігаваць імі рульку. Часнака не шкадаваць — колькі ў рульку ўлезе, столькі і даваць.

Нашпігаваную рульку пакласці ў каструлю, пасаліць, дадаць карэньчыкі са спецыямі і заліць вадой. Дадаць цыбульнага лупіння, бо яно дае вельмі прывабны колер.

Праз хвілінаў дваццаць, як вада ў рондалі закіпіць, зліць яе, пакласці рульку на паніву і паставіць у нагрэтую духоўку. Калі на рульцы заззяе залатая скарынка — падаваць на стол з цёртым хрэнам і частаваць гасцей.

Наталка Бабіна, Наша Ніва



 

Кoличество переходов на страницу: 1983


Комментарии