https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гарэлкі


РАБІНАЎКА

Злёгку падмарожаныя рабіны трохі падпякаюць на жалезнай блясе ў цёплай печы, заліваюць іх моцнай гарэлкай, двойчы перагнанай, каб яна толькі пакрыла ягады, і ставяць на сонцы ці ў цяпле. Калі добра настоіцца, зліваюць вадкасць і ўжываюць, не запраўляючы цукрам.

Альбо кладуць сушаныя кветкі рабіны у перагонны куб, заліваюць гарэлкай з чацвёртай часткай вады і пераганяюць як звычайна.

Гэтая гарэлка  вельмі карысная для тых, хто хварэе на гемарой.

ДАСКАНАЛАЯ НАЛІЎКА

Ў  десяць літраў  тройчы перагнанага спірту ўсыпаюць свежыя суніцы, маліну, пялёсткі чырвонай ружы, ачышчаныя ад жоўтых кончыкаў трускалкі - ўсё па аднаму літру, лімоны, разрэзаныя ўдоўж на скрылёчкі, бяз зярнятак - пяць штук.

Ставяць сумесь у бутлях на сонцы на тры тыдні, пасля чаго зліваюць у вазу і, выціснуўшы ягады праз суконны мяшок, фільтруюць іх. Атрыманая наліўка стаіць тыдні тры на сонцы ці ў цяпле. Потым чыстую зверху разліваюць у бутэлькі, асадак, як звычайна, фільтруюць, посуд закаркоўваюць, асмольваюць і захоўваюць у склепе.

Такую наліўку ўжываюць да гарбаты замест араку ці запраўляюць яе цукрам для лікёраў альбо гарэлкі.


 

Кoличество переходов на страницу: 1808