https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Соус з хрэнам


Інгрыдыенты:

250-300 г каранёў хрэну
2 бурака

На 0,5 л сцёртага хрэну, запраўленага бурачным сокам, спатрэбіцца:

1 ч. лыжка воцату
1 ч. лыжка цукру
0,5 ч. лыжкі солі

Як гатаваць:

Сырыя буракі памыць, абабраць і сцерці на дробнай тарцы, як кажуць на вёсцы "натаркаваць" і выціснуць сок.

Карані хрэну добра памыць, замачыць у халоднай вадзе і добра абскрэбсці, сцерці на дробнай тарцы. У атрыманую масу усыпаць соль, цукар, уліць бурачны сок і дадаць воцат. Усё хутка перамяшаць, скласці ў слоік і добра закаркаваць.

Салодкага бурачнага соку ў нацёрты хрэн дадаюць столькі, каб соус не атрымаўся сухім. Церці хрэн трэба хутка, каб ён не паспеў вычхацца. Ратуючы вочы, выходзяць для гэтага гераічнага занятку на паветра, або ратуюцца інакшымі спосабамі. У любым выпадку, ад хрэну не хварэюць, а здаравеюць. 

У народзе лічыцца, што хрэн, старкаваны ўручную будзе найлепшы па якасці.

Sputnik, 27 красавіка 2019


 

Кoличество переходов на страницу: 400