Інгрыдыенты:
400-600 г цяляціны
1 селядзец
1 ст лыжка масла
1-2 цыбуліны
2 ст лыжкі смятаны
1 ст лыжка булёну
Соль
Перац
2-3 ст лыжкі сухарыкаў
3 жаўткі
2 ст лыжкі сыру
Як гатаваць:
Кавалак печанай цяляціны дробна пасекчы з вымачаным селядцом, з якога папярэдне дастаць косткі. Змяшаць гэта з падсмажанай у масле цыбуляй, некалькімі лыжкамі смятаны, лыжкай булёну і патушыць. Калі трохі астыне, усыпаць шчопаць перцу, пару лыжак сухарыкаў, жаўткі, вымешаць, запоўніць формы, абсыпаць сырам або сухарыкамі і на 15 хвілін паставіць у духоўку.
Sputnik, 28 снежня 2018
Sputnik, 28 снежня 2018
Кoличество переходов на страницу: 357
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |