Менавіта ў гэты дзень, 2 лютага 1971 года, ў іранскім горадзе Рамсар (правінцыя Мазендеран) была падпісана «Канвенцыя пра водна-балотныя ўгоддзі» (ангел. Convention on Wetlands. Гэты дакумент больш вядомы пад назвай «Рамсарская канвенцыя».
«Канвенцыя пра водна-балотныя ўгоддзі» была падпісана з мэтай абараніць водна-балотныя ўгоддзі, якія маюць міжнароднае значэнне (галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак).
Аднаўленне балот спыняе змяненне клімату
Вядома, што балоты на планеце — самыя важныя доўгатэрміновыя сховішчы вугляроду на Зямлі. На думку сусветных экспертаў, у Еўропе меліяраваныя балоты сталі цяпер галоўнай крыніцай выкідаў у паветра вуглякіслага газу. У 1960-70 гадах тысячы гектараў беларускіх балот былі асушаныя для выкарыстання ў лясной і сельскай гаспадарцы. Гэта павялічыла выкіды дыяксіду вугляроду і страты месцаў жыхарства для многіх відаў жывёл і раслін.

Калі падлічыць, колькі вугляроду знаходзіцца ва ўсіх балотах свету, то атрымаецца вельмі вялікая лічба — каля 550 гігатон. Гэта 75 працэнтаў усяго вугляроду, які ёсць у атмасферы, што ў два разы больш, чым ва ўсіх лясах планеты. Выкід усяго гэтага сусветнага вугляроду з балот у паветра павялічыў бы канцэнтрацыю двувокісу вугляроду ў атмасферы амаль у два разы.
Гэта можа выклікаць кліматычную катастрофу. Ужо зараз навукоўцы ўпэўнены, што асушаныя балоты адказваюць за 10 працэнтаў усіх выкідаў двувокісу вугляроду ў атмасферу. Пасля аднаўлення балот Беларусі тарфянікі перастаюць выкідваць у паветра вуглякіслы газ, а робяцца сапраўды лёгкімі Еўропы.
Сяргей Куркач
Звязда
Кoличество переходов на страницу: 2866
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |