Спадар: «Расея, канечне. Доўг жа ў іх большы, па сутнасьці, за транзыт. А гэта ж кантракт. Яны яго, атрымліваецца, не выконваюць. Тут больш палітыкі. Ім не спадабалася, што Беларусь лічыць сябе транзытнай краінай, і нас вось так спэцыяльна хочуць зьняважыць».
Малады спадар: «Не, ня нашая дзяржава, не беларуская. Гэта яны ў сувязі з гэтым аб’яднаньнем, Мытным саюзам хочуць так падзейнічаць, каб мы больш актыўна прымалі рашэньні, нявыгадныя для нас. Атрымліваецца, што сяброўства расейска-беларускае перарываецца з-за палітыкі».
Спадар: «Вінаватыя й тыя, і другія. Калі б вы мне былі вінаватыя 260 мільёнаў, а я вам — 190, то я думаю, што мы б дамовіліся між сабой. Выплацілі б розьніцу, ды ўсё. Я мяркую, што гэта ўсё ж палітычны канфлікт. Беларусь не прызнала Асэтыю — чым не канфлікт?»
Спадар: «Урады дзьвюх краінаў. Яны не знайшлі кампрамісу ў гэтым пытаньні. Адны не заплацілі, другія выстаўляюць прэтэнзіі. Гэта не эканамічныя праблемы. Гэта праблемы прэзыдэнцкіх выбараў і праблемы ўступленьня ў Мытны саюз».
Спадарыня: «Канечне, расейцы. Яны зьневажаюць наш народ, нашу нацыю. Вы ж паглядзіце, што яны робяць — яны зьневажаюць нашу нацыю. Яны самі наш народ зьневажаюць. Які саюз? Нам трэба ў Эўрапейскі саюз уступаць, а ня ў іхны саюз».
Спадар: «Напалову, пяцьдзясят на пяцьдзясят. Усё-ткі Лукашэнку трэба сыходзіць ад Расеі цалкам, бо яны ўжо задзяўблі па поўнай праграме. Ну, Захад таксама ня выхад, тады трэба ствараць нешта сваё».
Малады спадар: «Расейцы вінаватыя. Тут палітычная падкладка. Больш тут няма чаго казаць. Яны ўжо даўно ўсё нашае хочуць. Усё і адразу хочуць. Вось і ўсё».
Спадар сталага веку: «Няясна, хто там вінаваты. Нашы кажуць вуснамі прэзыдэнта, што грошы перавялі, а Расея кажа, што грошай няма на рахунку. Хто зь іх вінаваты? Аднак трэба, відаць, верыць свайму прэзыдэнту, калі ён кажа, што грошы перавялі».
Спадарыня: «Гэта ня нам судзіць. Лепей палітыкам. Ад нас, простых людзей, тут нічога не залежыць. Можа, і іхныя болей, а можа, і нашы».
Спадар: «Тут чыста палітычныя інтарэсы. І той, і другой краіны. Кожны намагаецца выгадаць свой інтарэс. Там, відаць, ня ўсё так чыста і з нашага боку, дый з боку Расеі таксама».
24 чэрвеня 2010
Радыё Свабода
Кoличество переходов на страницу: 973
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |