https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Добра, калі цябе чуюць


Карэспандэнт «МС» паспрабаваў разабрацца, што можа паўплываць на актывізацыю дзелавой ініцыятывы.

Кожны пяты рубель — ад бізнесу

Летась бюджэт Віцебшчыны дзякуючы бізнес-структурам папоўніўся на 3,8 трыльёна рублёў. Гэта 21,3% усіх фінансавых паступленняў у рэгіён. Кіраўніцтва вобласці, зразумела, зацікаўлена падтрымаць далейшае развіццё бізнесу.

У Прыдзвінскім краі 33 тысячы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У гэтым сектары заняты амаль 142 тысячы чалавек. Для параўнання, у аграрным — усяго 48 тысяч. Нягледзячы на эканамічныя праблемы, бізнес адчувае сабе ўпэўнена. У цэлым працуе нават з плюсам.

— І гэта пры тым, што пакупніцкая здольнасць насельніцтва памяншаецца, існуюць іншыя пытанні. Летась уклад прадпрымальніцтва ў бюджэт узрос на 4,5%, — паведамляе Аляксандр Трафімаў, начальнік упраўлення развіцця прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама.

Чым жа займаюцца дзелавыя людзі? Чвэрць бізнесу — у гандлі, 20% — у прамысловасці, 13% — у будаўніцтве, 8% аказваюць транспартныя паслугі і паслугі сувязі, 7% — у сельскай гаспадарцы...

Кавярня — гэта не офіс!

Якую дапамогу чакаюць прадпрымальнікі ад улады? Што ўвогуле іх турбуе? Аказалася, што ў першую чаргу некаторых дзелавых людзей хвалюе неразуменне.

— Прадпрыемству харчавання, якім кірую, 23 гады. За электраэнергію плацім, як офісы. Нонсэнс! Зразумела, што ў кавярні шмат энергаёмістага абсталявання. І выдаткі абавязкова закладзены ў цану страў... Паспрабавала «пралабіраваць», каб аплачваць за электраэнергію, як прамысловыя прадпрыемствы. Але з трох міністэрстваў — гандлю, эканомікі і энергетыкі — своечасова адказы не атрымала, — распавядае ўладальніца віцебскага рэстарана «Лямус» Ларыса Петрушэнка.

Не атрымаўшы і праз 3 месяцы адказаў, нагадала чыноўнікам пра адпаведнае заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Яшчэ адна дзелавая жанчына пытаецца: чаму ў саюзнай Расіі для пачаткоўцаў умовы прывабнейшыя, чым у нас?

— У прыватнасці, на пачатку дзейнасці там не патрабуюцца абавязковыя пералічэнні ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва... Мы ж у інтэграцыі з Расіяй, дык, можа, трэба неяк прывесці ўсё да аднолькавых умоў? — разважае яна.

А кіраўніка фірмы па аказанні рытуальных паслуг хвалюе канкурэнцыя. Маўляў, абяцанні нізкіх цэн на паслугі часта — сінонім нізкай якасці гэтых паслуг або проста падману... Куды глядзяць праваахоўнікі?

Прасцей перакласці адказнасць?

Нядаўна ў Віцебску адбыўся сход грамадскага аб'яднання «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў». У ім больш за 180 членаў з розных гарадоў і раёнаў.

— Толькі летась дзяржава атрымала ад іх больш за 74,5 мільярда рублёў падаткаў, — падкрэсліла Ніна Лук'янава, выканаўчы дырэктар аб'яднання.

Дзелавыя людзі агучылі прэтэнзіі ў адрас адказных за бізнес ва ўладзе. У прыватнасці, у аблвыканкам да іх цяжка трапіць на сустрэчу. Яшчэ неабходна прывесці да разумных суадносін пакаранні за тыя ці іншыя парушэнні. Мясцовая ўлада ў адказ на прапановы нешта змяніць спасылаецца на рэспубліканскі ўзровень. Маўляў, там усё вырашаюць. Навошта тады існуе савет па падтрымцы прадпрымальніцтва пры аблвыканкаме? А менавіта ж на пасяджэннях пад эгідай савета можна канкрэтна абмеркаваць праблемы. Як і паспрабаваць разам выпрацаваць шляхі пераадольвання... Пры гэтым ад «ініцыятыўных людзей» чакаюць яшчэ большай ініцыятывы і стварэння новых працоўных месцаў.

Кіраўнікі мясцовай выканаўчай улады перыядычна падкрэсліваюць, што гатовы да дыялогу з бізнесам. Магчыма, проста трэба наладзіць нармальны механізм узаемадзеяння?

Тым не менш, ахвотных распачаць сваю справу хапае. Для іх дзейнічаюць цэнтры падтрымкі. Вельмі плённа працуе віцебскі інкубатар малога бізнесу. Там кансультуюць не толькі пачаткоўцаў. На біржы працы асобныя «прэферэнцыі» для тых, хто вырашыў пачаць працаваць на сябе. І ўжо нямала прыкладаў паспяховай бізнес-дзейнасці экс-беспрацоўных...

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч на V Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы», які адбыўся нядаўна, прывёў прыклады ўдалага дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Паводле яго слоў, у Беларусі шмат законаў, якія спрыяюць развіццю прадпрымальніцтва. Але ёсць факты, калі нюансы не дазваляюць рэалізаваць нейкія праекты, або прадпрымальнікі сутыкаюцца з валакітай на месцах, у раёнах. У такім выпадку яны могуць знайсці разуменне на ўзроўні абласной вертыкалі ўлады, якая, дарэчы, падтрымлівае бізнес не толькі на словах. За тры гады з 200 мільярдаў інавацыйнага фонду аблвыканкама 40 мільярдаў прадстаўлены малому бізнесу. І гэта не крэдыт, а беззваротная фінансавая падтрымка...

pukshanskі@zvіazda.by



 

Кoличество переходов на страницу: 625


Комментарии