https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таблічкі з гістарычнымі назвамі вуліц цяпер можна ўбачыць у Міры


Дырэктару замкавага комплексу «Мір» Вользе Папко ўдалося адшукаць у Фэдэральным архіве нямецкага горада Кобленц дзве карты мястэчка Мір XІX стагоддзя. Дзякуючы такой знаходцы была распачата адметная ініцыятыва — на дамах вырашана было ўсталяваць таблічкі з гістарычнымі назвамі вуліц.

«Нам удалося атрымаць фактычны матэрыял, адкуль мы ўзялі гістарычныя звесткі. Калі б трапіліся карты больш ранняга часу, на таблічках, пэўна, былі б адлюстраваныя іншыя назвы, — адзначае спецыяліст па сувязях з грамадскасцю замкавага комплексу «Мір» Анаіт Арзуманян. — Пэўныя архіўныя звесткі ўсплывалі ў Літве. Пэўна ж, могуць быць яны і ў Польшчы... Нядаўна дырэктар адшукала ў архіве ў Маскве перапіску князёў — апошніх уладальнікаў замка. Гэта былі шматлікія лісты, напісаныя Клеапатрай Святаполк-Мірскай. Нашы супрацоўнікі зрабілі копіі некаторых з іх — тых, што непасрэдна датычацца ўладкавання замка».

Днямі праца па замене шыльдачак ужо была скончана — усяго ўстаноўлена 76 новых. Дарэчы, мясцовым жыхарам такая ініцыятыва прыйшлася даспадобы: хтосьці нават прапаноўваў заплаціць за шыльду на сваім доме, аднак увесь праект цалкам праведзены за грошы замкавага комплексу.

Цікава, што ў XІX стагоддзі многія сучасныя вуліцы былі падзелены на дзве, а то і тры часткі. Напрыклад, сённяшняя вуліца 17 верасня складалася з вуліц Мінскай і Мінскага прадмесця. Вуліца Ленінградская была Завальнай, а завулак Ленінградскі — вуліцай Гуменнай.

У музеі адзначаюць, што шыльды з гістарычнымі назвамі будзе вельмі зручна выкарыстоўваць для правядзення экскурсій. Бо менавіта старыя назвы захоўваюць шмат звестак пра мінуўшчыну і многае расказваюць пра мясцовасць. На скрыжаванні колішніх вуліц Глухой, Татарскай і Віленскай стаяла мячэць. Да сённяшніх дзён яна не захавалася, але акурат дзякуючы таблічкам можна больш наглядна ўявіць месца, на якім яна размяшчалася, і яго атмасферу.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Zviazda.By



 

Кoличество переходов на страницу: 586


Комментарии