https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання пераехаў у цэнтр Віцебска


Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання, які не мае аналагаў, цяпер знаходзіцца ў самым цэнтры Віцебска, насупраць летняга амфітэатра. Раней экспазіцыю можна было ўбачыць у іншым будынку.

Створаны музей у 1993 годзе. У 2012-м было прынята рашэнне размясціць яго ў помніку архітэктуры — будынку першай гарадской электрастанцыі, пашырыўшы экспазіцыю для паказу найбольш цікавых прадметаў са збораў іншых калекцыянераў.

— Гэта наш філіял. У музеі можна ўбачыць больш за 1200 экспанатаў. Сярод іх — прадметы археалогіі, зброя, фарфор, вышыўка, камеі, курыльныя прылады. Прадстаўлены таксама скульптура, манеты, памятныя і ўзнагародныя медалі і знакі. Ёсць і выставачная зала, дзе плануецца прадстаўляць іншыя калекцыі, як з музейных, так і прыватных збораў, — расказвае дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Глеб Савіцкі.

На рамонт будынка патрацілі больш за 4,4 мільярды (да дэнамінацыі) рублёў. На стварэнне экспазіцыі — каля 700 мільёнаў.

На ганаровай цырымоніі адкрыцця прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, якія павіншавалі музейных работнікаў з прыемнай падзеяй.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Zviazda.By



 

Кoличество переходов на страницу: 705


Комментарии