https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза


Каля мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Наджафгулу Рафіеву ў Мінску, адрэстаўраванай з нагоды 71-й гадавіны Вялікай Перамогі, адбыўся мітынг-рэквіем. Пасольства Азербайджана, азербайджанская дыяспара ўшанавалі памяць свайго земляка. Выказалі даніну павагі герою і ветэраны, проста ўдзячныя мінчане.

Напярэдадні вайны Рафіеў скончыў Ленінградскую вышэйшую бранятанкавую школу. У свой першы бой з гітлераўцамі ўступіў ужо 26 чэрвеня 1941 года ва Украіне. Баявое майстэрства танкіста праявілася пад Жытомірам і Харкавам. Толькі ў адным баі пад Палтавай вайскоўцы Рафіева вывелі са строю два цяжкія нямецкія танкі і шэсць гармат, знішчылі больш як 50 гітлераўскіх салдат. Падчас бітвы ў раёне Мацвеева Кургана Рафіеў быў паранены трэці раз. І зноў застаўся на полі бою. Экіпаж азербайджанца знішчыў варожы танк, дзве цяжкія гарматы, мінамёт і 35 гітлераўцаў. За мужнасць і адвагу танкіст быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Асабліва вызначыўся Рафіеў у баях за вызваленне Беларусі. Пад камандаваннем камандзіра танкавага ўзвода танкісты авалодалі пераправай цераз раку Пціч, што пад Бабруйскам, на шашы Бабруйск — Глуск не далі адысці праціўніку. Праследуючы ворага, яго салдаты ўварваліся ў населены пункт Леніна, што ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. А 8 ліпеня 1944 года танкісты Рафіева першымі ўвайшлі ў Баранавічы. 26 верасня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленую мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі малодшаму лейтэнанту Рафіеву прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза.

І пасля вайны адважны танкіст не здрадзіў афіцэрскім пагонам. Жыў і працаваў у Баку. Там у 1970 годзе і пайшоў з жыцця. Яго імя носіць вуліца не толькі ў Мінску, а і на радзіме героя. У 1969 годзе Рафіеў стаў ганаровым грамадзянінам Глуска — каля якога адважна змагаўся.

kanyuta@zvіazda.by



 

Кoличество переходов на страницу: 581


Комментарии