https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завяршыліся здымкі карціны «PARTY-zan фільм» Андрэя Курэйчыка


«PARTY-zan фільм», у адрозненне ад папярэдняй карціны, — паўтарагадзінная работа з велізарнай колькасцю акцёраў, масоўкі і лакацый. Творчая каманда галоўнай мэтай лічыць не матэрыяльны поспех, а прыцягненне беларусаў у кінатэатры менавіта на беларускае кіно.

Здымкі праходзілі ў Мінску, Брэсце і паміж двума гарадамі. Найбольш тэхнічна складаная сцэна здымалася на лініі Сталіна — велізарная колькасць рэканструктараў і масоўкі, каскадзёрскія трукі, піратэхніка — усё, уласцівае батальным сцэнам, якія можна будзе ўбачыць у «PARTY-zan фільме».

Галоўнымі героямі з'яўляюцца беспрацоўны праграміст Дзяніс і не самы ўдачлівы прадпрымальнік Аляксей, якія, прагнучы лёгкіх грошай, прыдумляюць авантурны план. Маскоўскай кінагрупе яны прадстаўляюцца дасведчанымі беларускімі кінапрадзюсарамі і за немалыя грошы бяруцца за здымкі ваенных сцэн для фільма «Брэсцкі пералом». У цягніку да Брэста адзін з герояў забывае тыя грошы, а ў самім горадзе персанажы сустракаюць прыгажуню Марту. І пачынаюцца прыгоды: маскоўскія рэжысёр і аператар ужо ў Беларусі, расійскія кіназоркі — на пад'ездзе, а новаспечаным прадзюсарам свецяць сутыкненне з бандытамі і турма за махлярства.

Галоўныя ролі сыгралі акцёры беларускага тэатра і кіно: Аляксандр Душачкін, Аляксандр Тарасаў і Аліса Аўчыннік. Паўдзельнічалі і беларускія зоркі, напрыклад Эвеліна Сакура, што сыграла ў пікантнай ролі ў «ГараШы». З мінулага праекта ў «PARTY-zan фільм» перайшлі і музыканты гурта Neuro Dubel.

Назву можна звязаць са словам «вечарынка, тусоўка» (party), але Андрэй Курэйчык адсылае таксама да партызанскага існавання, цягам вякоў уласцівага беларусам, якое ставіць фільм у культурны кантэкст. Да таго ж рабіць незалежнае кіно — таксама ў нейкім сэнсе культурная партызаншчына. Як і папярэдні фільм, новы здымаецца на сродкі творчай групы, збольшага на ўласным энтузіязме. Забаўляльна-прыгодніцкая стужка змяшчае ў сабе таксама аналіз беларускай культурнай прасторы, іронію ў дачыненні да сучаснага жыцця (першым чынам гэта тычыцца псіхалогіі беларусаў — чаго яны, асабліва маладыя, жадаюць?), закранае тэму стаўлення да кіно.

Прэзентацыя трэйлера «PARTY-zan фільма» запланавана на 15 лістапада, а прэм'ерны паказ адбудзецца пад Новы год, 29 снежня.

Алег ГРУШЭЦКІ

Zviazda.By 



 

Кoличество переходов на страницу: 632


Комментарии