https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лівія без палкоўніка: усе супраць усіх?


Пасля беспрэцэдэнтнага па жорсткасці забойства лівійскага лідара багатая нафтай "паўночнаафрыканская жамчужына" можа ператварыцца ў новы Дубай ці зваліцца, як Ірак, у прорву грамадзянскай вайны. Замежныя эксперты і СМІ на ўсе лады каментуюць "гістарычную веху" і робяць прагнозы аж да супрацьлеглых.

Здзіўляе разуменне некаторымі з іх "перамогі дэмакратыі" і "міжнароднага правасуддзя": крывавыя здымкі на грані маралі забітага лідара Джамахірыі з перадавіц газет еўрапейскія лідары ўспрынялі са стрыманым задавальненнем, а дзяржсакратар ЗША спадарыня Клінтан нават не ўтрымалася ад зусім не належнага яе пасадзе "Ваў!". Белы дом жа паспяшаўся заявіць, што факт ліквідацыі Кадафі сведчыць аб аднаўленні амерыканскага лідарства ў свеце.

Меркаванні ў іншых краінах з гэтай нагоды падзяліліся. Так, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што падчас знішчэння Кадафі былі парушаны Жэнеўскія канвенцыі. "Мы абавязаны абапірацца на факты і міжнароднае права, — заявіў Лаўроў. — Як толькі ўдзельнік узброенага канфлікту ўзяты ў палон, у дачыненні да яго павінны выкарыстоўвацца асаблівыя працэдуры, у тым ліку неабходна было аказваць медыцынскую дапамогу ў выпадку ранення, прычым катэгарычна недапушчальна яго забіваць". Аднак бяда палкоўніка ў тым, што ён вельмі многа ведаў такога, чаго недапушчальна было б абнародаваць для ўрадаў некаторых заходніх дэмакратый у выпадку міжнароднага суда над ім. Таму лёс лівійскага лідара быў вырашаны задоўга да яго фактычнай гібелі, і абараніць яго не змаглі ні міжнародныя законы, ні міжнародныя арганізацыі і судовыя інстанцыі. Расійскі Цэнтр палітычнай кан'юнктуры з гэтай нагоды напісаў: "Ліквідацыя Кадафі — наглядны прыклад таго, што ў наш час ні адзін з лідараў дзяржаў, "нязручных" для ЗША і іх саюзнікаў, не застрахаваны ад фізічнага знішчэння".

У сумніўнай "перамогі дэмакратыі" ёсць і іншыя абсалютна канкрэтныя цэны. На адной чашы вагаў — як мінімум 25 тысяч жыццяў лівійцаў, на другой — сумы выдаткаў Францыі і Вялікабрытаніі на ўдзел у ваеннай аперацыі, якія склалі адпаведна 300 і 500 млн еўра. І нават гэта не прывяло да раўнавагі лівійскае грамадства. Пасля смерці Кадафі стала відавочным і нават абвастрылася даўняе суперніцтва паміж групоўкамі ў Лівіі: Трыпалі супраць Бенгазі, прыхільнікі свецкага ладу жыцця супраць ісламістаў... Цяпер разнашэрсныя сілы ў лагеры паўстанцаў сутыкнуліся з праблемай кансэнсусу пры фарміраванні новага парадку ў краіне. Барацьба за ўладу і багацці Лівіі, абвастрэнне міжплемяннога супрацьстаяння стала непазбежным. І, паводле меркавання праваабаронцаў, дзейнасць Пераходнага нацыянальнага савета "практычна не адрозніваецца ад рэжыму Кадафі" — ужо паступаюць паведамленні пра масавыя забойствы прыхільнікаў былога лідара. І самае адметнае, што будучыню краіны сур'ёзныя эксперты разглядаюць выключна ў кантэксце дзяльбы вуглевадародных багаццяў. Прычым, дзяліць, натуральна, будуць пераможцы. А гэта зусім не Пераходны савет, як некаму падаецца, а тыя ж Францыя, Вялікабрытанія, ЗША. Прынамсі, у гэтым сэнсе "інвестыцыі" ў выглядзе ваеннай аперацыі сябе зноў цалкам апраўдалі.

Ёсць і складанасці, прычым менавіта з той дэмакратыяй, якую і неслі мясцоваму люду пасродкам самалётаў НАТА. Так, лідар Пераходнага нацыянальнага савета М. Джаліль пасля канчатковай перамогі над недэмакратычным рэжымам Кадафі заявіў пра... увядзенне ў якасці асновы прававой сістэмы краіны нормаў шарыята. У прыватнасці, распаўсюджана інфармацыя пра адмену закона аб забароне мнагажонства і дазволе разводаў. У Еўропе спахапіліся і загаварылі пра небяспеку звальвання краіны ў рэлігійны радыкалізм і трансфармацыю Лівіі ў "ісламісцкую дыктатуру". І вось тут Захад раптоўна запатрабаваў ад ПНС выканання правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў... Нават спадарыні Клінтан падалося, што новая сітуацыя ў Лівіі зусім не "ваў" — яна асабіста прыляцела ў Трыпалі, напэўна, каб атрымаць пэўныя гарантыі... Вось толькі ці ў стане іх даць новае кіраўніцтва Лівіі?

Уладзімір Аляксандраў.
Звязда, 4 кастрычніка 2011


 

Кoличество переходов на страницу: 1453


Комментарии