У Палац Незалежнасці былі запрошаны галіновы міністр Віталь Дрожжа, віцэ-прэм’ер Юрый Назараў, старшыня Дзяржкантролю Васіль Герасімаў, кіраўнік справамі Прэзідэнта Валерый Іваноў, памочнік Кіраўніка краіны Аляксандр Косінец. На дакладзе, пазней адзначыў Прэзідэнт, ён хацеў пачуць ацэнку зробленай работы ў галіне і падрабязную інфармацыю, як будзе перапрацавана сыравіна і які эканамічны эфект атрымаем ад гэтага. Важная тэма, якую таксама абмеркаваў Аляксандр Лукашэнка з прысутнымі, — навядзенне парадку ў лясах пасля разгулу стыхіі ў студзені.
Адпаведная задача была, па яго словах, пастаўлена ўраду, мясцовым органам улады. Рэгуляваць дзейнасць павінен быў камітэт Дзяржкантролю. «Задача была пастаўлена вам па навядзенні парадку ў максімальна кароткія тэрміны і менавіта зімой па прычыне таго, што забалочанасць лясоў вялікая, грунтовае стаянне вод высокае. Не заўсёды можна вясной, а тым больш летам „улезці“, увайсці ў лес, каб выратаваць пацярпелыя ад буралому ўчасткі. Ды і час не церпіць, бо ўся драўніна ператворыцца ў непрыдатную нават для дроў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Па яго звестках, буралом выяўлены на 28 тысячах гектараў. Такую лічбу кіраўнік дзяржавы назваў «спрэчнай»: «Як аграрыі так і леснікі ўмеюць добра падманваць у большы ці меншы бок у залежнасці ад выгоды. Таму будзем лічыць, што не менш за 28 тысяч гектараў у нас мелі патрэбу ў распілоўцы і вывазе да месцаў перапрацоўкі».
Паводле Прэзідэнта, на ўлік узята 900 тысяч кубаметраў лесу. А перад доўгімі выхаднымі 93 % ад гэтага аб’ёму нарыхтаваныя, як далажыў урад. Зараз галоўнае — да 15 сакавіка вывезці ўвесь лесаматэрыял да дарог.
«Ведаю, зроблена нямала. Міністэрства лясной гаспадаркі пераарыентавала сілы і тэхніку на найбольш пацярпелыя раёны. Прыцягнутыя рэсурсы недзяржаўных структур, што маюць лесанарыхтоўчыя комплексы, і індывідуальных прадпрымальнікаў», — заваўжыў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што для годнага выканання работы недастаткова толькі адміністратыўных метадаў, неабходна зацікавіць пераапрацоўшчыкаў лесу, асабліва сельскагаспадарчыя прадпрыемствы амаль да таго, каб бясплатна перадаць ім некаторыя ўчасткі для нарыхтоўкі.
Разам з тым, дадае Аляксандр Лукашэнка, Дзяржкантроль дакладае, што ёсць прэтэнзіі да дзейнасці Мінлясгаса.
«Сярод прэтэнзій — годным чынам не праведзеная інвентарызацыя бураломных участкаў, — пералічвае Прэзідэнт. — Маюць месца факты неабгрунтаванага назначэння ў вырубку здаровых дрэвастояў. Гэта незразумела. Нам неабходна нарыхтоўваць лес, які можа загінуць, а мы пачынаем пілаваць нармальныя дрэвы».
Па словах Прэзідэнта, ёсць выпадкі несумленных даных аб фактычна выкананых работах, так званыя «прыпіскі». За гэта, нагадаў кіраўнік краіны, могуць быць заведзены крымінальныя справы. Аляксандр Лукашэнка таксама працягнуў, што сярод заўваг Дзяржкантролю да леснікоў, — неналежны ўлік нарыхтаванай драўніны, што з’яўляецца перадпасылкай для карупцыі і крадзяжу.
«Я прасіў вас, Юрый Віктаравіч (Назараў.), каб вы ўзялі пад кантроль гэтую работу. Вы, як ніхто іншы ў краіне, ведаеце, што такое лес і як з ім працаваць. Драўніна — гэта вельмі каштоўны рэсурс для нашай краіны. І якія б санкцыі супраць нас не ўводзілі, драўніны ў свеце недастаткова. Не ныццём, так катаннем яе будуць прасіць і купляць і Еўрапейскі саюз, і Паўднёвыя дзяржавы, і суседзі», — дадаў Прэзідэнт.
Ён акцэнтуе: неабходна не толькі прыбраць лес для парадку, але і выгадна яго выкарыстаць, зарабіць грошы. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, засталіся месцы, дзе нарыхтоўка лесу немэтазгодная эканамічна і можа прывесці да парушэння экасістэмы.
І яшчэ адно пытанне, якое закранулі на сустрэчы, — вельмі маруднае лесааднаўленне. Прэзідэнт нагадаў пра неабходнасць заняцца лесапасадкамі ўздоўж дарог. «Вядома, як у нас будавалі дарогі ў свой час! Ды і зараз так жа. Адзіная дарога, якая была ў мяне пад кантролем — ад Лагойскага тракта ў бок аэрадрому міма Раўбіч. Там будавалі акуратна. Бо я забараніў выразаць дрэвы. Нармальная дарога атрымалася», — расказаў кіраўнік краіны.
Імгненным лесааднаўленне павінна быць на тых участках, дзе лес вырублены для нарыхтоўкі, дадае Прэзідэнт. На яго думку, кожны кавалак пустуючых зямель неабходна заняць лясамі — былыя фермы, землі вакол аграгарадкоў, буйных вёсак, месцы, дзе размяшчаліся раней водапомпавыя вежы, мехдвары, малочнатаварныя фермы.
«Колькі ў нас такіх пустуючых зямель? Тысячы! Чаму мы не можам там, дзе магчыма без вялікі страт, высадзіць лес. Гэтым не займаемся, а калі і займаемся, то нядбайна. Ды і якасць лесааднаўлення агідная, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Ніхто не сказаў механізатару, што рыў акопы, каб высадзіць лес, як неабходна гэтым займацца. Безадказнасць поўная. Гэтаму неабходна пакласці канец».
«Колькі ў нас такіх пустуючых зямель? Тысячы! Чаму мы не можам там, дзе магчыма без вялікі страт, высадзіць лес. Гэтым не займаемся, а калі і займаемся, то нядбайна. Ды і якасць лесааднаўлення агідная, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Ніхто не сказаў механізатару, што рыў акопы, каб высадзіць лес, як неабходна гэтым займацца. Безадказнасць поўная. Гэтаму неабходна пакласці канец».
Прэзідэнт ставіць задачу Дзяржкантролю — спытаць з адказных за выкананне гэтых задач і падцягваць дысцыпліну.
«Разбоўталіся, больш няма куды. Больш за Украіну ваююць языком, чым займаюцца сваёй краінай. Так, каб вайны не было на тэрыторыі Беларусі, неабходна ўзмацніць сваю эканоміку», — рэзюмуе кіраўнік краіны.
Каментар у тэму
Падрабязнасці пра размову з Прэзідэнтам журналістам расказалі віцэ-прэм’ер Юрый Назараў і міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа.
У цэлым, галіна са сваёй задачай па прыборцы бураломнай драўніны справілася, заўважыў намеснік прэм’ер-міністра. З 900 тысяч кубічных метраў неналежнай драўніны на сёння прыбрана каля 96 %.
«Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што гэтыя плошчы неабходна аднавіць. Таму ён нас і пакрытыкаваў за якасць лесааднаўленчых работ, якія мы праводзілі. На гэта мы паглядзім больш падрабязна, узважана паглядзім на лесакультурны перыяд», — сказаў Юрый Назараў.
Звярнуўся ён і да тэмы санкцый для лясной гаспадаркі, якія закранулі шырокі асартымент тавараў з драўніны.
«Сёння з’явілася інфармацыя, што Еўрапейскі саюз адклікае сертыфікат лесакіравання, які ў ланцугу паставак драўніны — аснова. Ён паказвае, што лесакіраванне вядзецца на годнай навуковай базе. Наяўнасць гэтага сертыфікату ў кожнага лесафондаатрымальніка было першым дакументам, які дазваляў паказваць у ланцугу перапрацоўкі кругляка законнасць яго паходжання», — тлумачыць віцэ-прэм’ер.
Па яго словах, гэтая падзея вельмі непрыемная і абмяжоўвае магчымасці экспарту, але яшчэ ёсць пэўны час, каб працаваць на еўрапейскім рынку да ўступлення рашэнняў у сілу.
«Трэба разумець, што неабходна зараз перабудоўваць нашы таварныя плыні. Але мы выдатна разумеем, што Еўрапейскі саюз без нашай прадукцыі дрэваапрацоўкі не абыдзецца, бо вельмі адладжаныя ланцугі», — упэўнены спікер.
Паводле яго, экспарт будзе перастройвацца на Кітай, Азербайджан, краіны Сярэдняй Азіі, Іран.
«Трэба спакойна пераарыентаваць тое, што не возьме Еўропа, і на гэтым зарабляць грошы», — заяўляе Юрый Назараў.
Міністр лясной гаспадаркі дадае, што санкцыі адчувальныя для абодвух бакоў і гэта разумее еўрапейскі бізнес.
«Для нас гэта будзе адчувальна, але мы аператыўна зможам забяспечыць работу нашых арганізацый, — сказаў Віталь Дрожжа. — Адзінае, што, верагодна, з еўрапейскай зоны мы сыдзем больш у азіяцкую. Магчыма, з-за лагістыкі будзе прасадка ў кошце, але ўсё ў нас будзе аптымістычна».
Восенню мінулага года назіралася запатрабаванасць дроў — запыт пакупнікоў павялічыўся на 40 %. Журналісты запыталі, што стала прычынай? «Я лічу, што ў большасці сваёй гэта былі спекуляцыі, каб хайпануць на гэтай тэме. Сапраўды, былі выпадкі, калі чалавек „празяваў“, і восенню напярэдадні зімы яму спатрэбіліся дровы. Сёння гэтага запыту няма, кошты фіксаваныя. Умоўны кошт — 10-20 капеек за куб драўніны», — дадаў міністр. Адзінае, што неабходна ад фізічнай асобы — пацверджанне таго, што драўніна выкарыстоўваецца для асабістых патрэб.
Па словах Віталя Дрожжы, 900 тысяч кубічных метраў неналежнай драўніны, што неабходна прыбраць з лесу, з улікам тэмпаў працы невялікая лічба. Сярэднямесячны аб’ём нарыхтоўкі — 1,5-1,8 мільёна кубаметраў.
«Гэта менш месячнага аб’ёму. Мы не ставілі перад сабой задачы працаваць кругласутачна з-за павышанай небяспечнасці. Больш за тое, для мінімізацыі траўмавання мы вызначылі, што суцэльныя рубкі распрацоўваем толькі машынамі. Тэхніка працавала па 12 гадзін без выхадных. Сёння галіна пераўзброена, мы значна абнавіліся, і такую работу за два-тры месяцы скончым», — заявіў міністр.
Па яго словах, 40 % тэрыторый ляснога фонду краіны маюць асабліва ахоўваемы статус, што абмяжоўвае рэсурс для вырубкі.
«Калісьці гэта былі праекты ПРААН, тэма НКА. Нас стымулявалі невялікімі грашыма ўводзіць абмежаванні на свае лясы. То-бок, мы ахоўваем больш еўрапейскія лясы, а яны зарабляюць на гэтым», — расказаў Віталь Дрожжа.
Міністр заявіў, што настаў час паглядзець, ці неабходна такая колькасць ахоўваемых лясоў краіне.
Аўтар:Марыя Дадалка
Звязда, 9 сакавіка 2022
Звязда, 9 сакавіка 2022
Кoличество переходов на страницу: 315
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |