https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каспяровіч: эканоміка вызначае структуру падрыхтоўкі кадраў і іх колькасць


Эканоміка вызначае структуру падрыхтоўкі кадраў і іх колькасць, заявіў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

"Структура падрыхтоўкі кадраў, а ў выніку і аб'ёмныя паказчыкі, вядома ж, вызначаюцца тымі тэндэнцыямі, якія адбываюцца ў эканоміцы: павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, рост прадукцыйнасці працы ў асобных сферах выклікае скарачэнне патрэбнасці ў адпаведных кадрах, у тым ліку і ў спецыялістах з вышэйшай адукацыяй", - сказаў Сяргей Каспяровіч.

За апошнія гады істотна павялічылася доля навукаёмістых, высокатэхналагічных спецыяльнасцей. Адкрыта падрыхтоўка па многіх новых спецыяльнасцях тэхніка-тэхналагічнага, ІТ-профілю. Гэта спецыяльнасці, якія адпавядаюць этапу чацвёртай прамысловай рэвалюцыі, арыентаваны на інавацыі, творчасць. Скарочана падрыхтоўка па эканамічных, юрыдычных спецыяльнасцях.

Сяргей Каспяровіч адзначыў, што за апошнія гады колькасць студэнтаў у ВНУ скарачаецца. "Сёння мы можам гаварыць аб 270 тыс., тады як у пачатку 2010-х у нас колькасць студэнтаў перасягала 400 тыс. Але тут трэба адзначыць вельмі важныя фактары, якія абумоўліваюць гэту тэндэнцыю. Патрэбнасці работадаўцаў, асобных галін і сфер у кваліфікаваных кадрах - гэта адзін з фактараў. Другі - не менш важны і больш аб'ектыўны - гэта дэмаграфічныя працэсы - тая колькасць маладых людзей, якія заканчваюць установы агульнай сярэдняй адукацыі, якія паступаюць на ўзровень вышэйшай адукацыі. Гэта колькасць скарачалася ўсе гэтыя гады. Яна ў асноўным выклікала гэтыя змяненні", - падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Ён дадаў, што пры гэтым колькасць замежных студэнтаў у беларускіх універсітэтах за апошнія гады вырасла. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш дадаў, што дзяржава па-ранейшаму актыўна падтрымлівае працэс, звязаны з развіццём вышэйшай школы, і колькасць месцаў, якія аплачваюцца за кошт рэспубліканскага бюджэту, у вышэйшай школе не змяншаецца.

Паводле слоў рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэя Караля, назіраецца рост матывацыі студэнтаў да атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта відаць на ўзроўні прахадных балаў абітурыентаў пры паступленні на тую ці іншую спецыяльнасць.

"Гэта можна растлумачыць не толькі прывабнасцю спецыяльнасцей. Можна гаварыць аб паспяховасці студэнтаў на прыкладзе БДУ ў параўнанні з перыядам трохгадовай даўнасці. У цэлым па выніках здадзенай сесіі на бюджэтнай дзённай форме паспяховасць павялічылася прыкладна на 2,5 працэнта. Калі мы паглядзім на структуру тых, хто да нас паступае, то ўбачым, што ўдзельная вага медалістаў таксама расце. Гэта сведчыць аб тым, што ёсць дакладнае планаванне траекторыі ў тых, хто выбірае свой шлях атрымання вышэйшай адукацыі", - упэўнены ён. 

"У нашай ВНУ колькасць студэнтаў застаецца на адным і тым жа ўзроўні. Але тое, што яны вывучаюць і па якіх спецыяльнасцях, рэгулюецца попытам рынку працы, а таксама інтарэсамі студэнтаў, - дадала рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава. - Але калі мы набіраем студэнтаў і вызначаем іх колькасць, заўсёды кіруемся магчымасцямі матэрыяльна-тэхнічнай базы і патэнцыялам нашага прафесарска-выкладчыцкага складу, каб забяспечыць якасны і эфектыўны адукацыйны працэс. Перад намі цяпер стаіць задача - працаваць над нарошчваннем патэнцыялу выкладчыкаў".

30 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА


 

Кoличество переходов на страницу: 385