Прэзідэнт Латвіі Эгіл Левітс заявіў, што савецкі Помнік воінам Савецкай Арміі — вызваліцелям Савецкай Латвіі і Рыгі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў неабходна неадкладна знесці. Выступаючы ў эфіры TV3, ён заўважыў, што «гэта стрэмка ў душы латышоў. Я не бачу іншага шляху, як знесці ці неяк інакш вызваліцца ад яго».
Левітс дадаў, што «было б пажадана, калі б гэта было зроблена пры вялікім адзінстве насельніцтва, у тым ліку, каб за яго знос выступалі грамадзяне Латвіі рускага паходжання». Знос помнікаў у шэрагу краін нездарма актывізаваўся напярэдадні Дня Перамогі. Відавочна, што ў гэтых насамрэч дзікунскіх нечалавечых дзеяннях праглядаецца агульны сцэнарый, які звязаны з глабальным адраджэннем і разгортваннем карычневай чумы — нацызму. Тут варта згадаць і шэсці ў гонар эсэсаўцаў, а таксама паўсюдную забарону масавых мерапрыемстваў 9 мая. Чаму актывізаваліся нацысты, як змагацца з гэтай брыдотнай пошасцю?

Рэйтынг на вандалізме
Нават адзін пералік маштабнага зруйнавання памяці проста шакуе. Помнік воінам-вызваліцелям у Рызе, пра які згадваў Левітс, быў зняважаны напрыканцы лютага. Адначасова апаганілі мемарыял у балгарскім Бургасе. У Сафіі група грамадскіх дзеячаў запатрабавала неадкладна прыбраць помнік воінам Савецкай Арміі, звярнуўшыся ў органы сталічнай улады з адкрытым лістом. Раней, яшчэ ў перабудовачныя гады, у цэнтры балгарскай сталіцы быў знішчаны маўзалей сусветна вядомага камуніста і антыфашыста Георгія Дзімітрава. Таксама неаднаразова рабіліся спробы знесці або апаганіць розныя помнікі воінам Чырвонай Арміі.
Праўда, жаданага адзінства ў нянавісці да помнікаў савецкім воінам балгарскай улады пакуль дасягнуць не ўдаецца. Так, жыхары Балгарыі абаранілі помнік «Алёша» ў Плоўдзіве, нагадала rossaprіmavera.ru. 3 сакавіка ахвярай вандалаў стаў мемарыяльны комплекс «Славін» у Браціславе ў Славакіі. На тэрыторыі мемарыяла пахаваны 6845 савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні сталіцы Славакіі ў 1945 годзе. У той жа дзень былі зняважаны помнікі савецкім воінам і ў двух раёнах Літвы.
У Малдавіі мемарыяльны комплекс «Вікторыя» ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны каля малдаўскай вёскі Ляўшэны Хынчэшцкага раёна быў апаганены нацыяналістамі. Адказнасць за гэты акт вандалізму ўзяў на сябе колішні міністр абароны рэспублікі, лідар уніянісцкай партыі PUN Анатоль Шалару. Моладзевая арганізацыя Партыі сацыялістаў Малдавіі «Маладая гвардыя» заявіла, што «патрыятычна настроеная моладзь не дазволіць так ставіцца да сімвалаў Вялікай перамогі Чырвонай Арміі» і запатрабавалі пакараць вінаватых па ўсёй строгасці. У партыі сацыялістаў адзначылі, што ўніяністы выкарыстоўваюць складаную абстаноўку ў рэгіёне, каб з дапамогай вандалізму падняць сабе рэйтынг, а прарумынскія прыхільнікі, якія выступаюць за знішчэнне дзяржаўнасці Малдавіі, пастаянна апаганьваюць помнікі, прысвечаныя гераічнаму подзвігу савецкіх салдат і савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Хваля здзекаў
Пасля стала вядома аб апаганенні пахаванняў і месцаў памяці салдат Чырвонай Арміі ў Польшчы. З 8 на 9 сакавіка вандалы размалявалі помнік савецкім воінам-вызваліцелям у горадзе Свідніку ў Славакіі.
Каля гэтага мемарыяла пахаваны дзевяць тысяч чырвонаармейцаў, якія загінулі пры вызваленні краіны ад фашыстаў. Усяго за вызваленне Славакіі на Дукле загінула 21 тысяча чырвонаармейцаў.
10 сакавіка гарадскі савет Ольштын у Польшчы вырашыў знесці помнік вызваленню Вармінска-Мазурскага раёна на плошчы Ксаверыя Дунікоўскага, вядомы як Помнік падзякі Чырвонай Арміі.

Хваля здзекаў з антыфашысцкай сімволікі дайшла і да Чэхіі. 14 сакавіка чэшскі тэлеканал Česká televize заявіў, што шэраг актаў вандалізму адбыўся ў Чэхіі ў адносінах да помнікаў чырвонаармейцам. У Пршыбіславе мэрыя горада была вымушана дэмантаваць помнік. Мяркуецца, што яго адновяць і перанясуць у іншае месца. Яшчэ адзін выпадак адбыўся ў Брно. Там помнік савецкаму салдату размалявалі жоўта-блакітнымі сэрцайкамі. Мэрыя заявіла, што гэта ўсяго толькі «мірнае выказванне меркавання» і выдаляць абразлівыя малюнкі адмовілася. Тэлеканал зазначыў, што такія выпадкі адзначаюцца і ў іншых гарадах Чэхіі.
У сярэдзіне сакавіка ў Рызе прайшло шэсце ў гонар латышскага легіёна «Вафен СС». Арганізатарам мерапрыемства выступіла таварыства «Ястрабы Даўгавы». Шэсце ў гонар латышскіх нацыстаў правялі, нягледзячы на заклік шматлікіх палітыкаў адмовіцца ад яго.
Пры гэтым «Латвійскаму антынацысцкаму камітэту» было адмоўлена ў правядзенні сходу супраць апраўдання злачынстваў, учыненых латышскімі нацыстамі.
Пры гэтым «Латвійскаму антынацысцкаму камітэту» было адмоўлена ў правядзенні сходу супраць апраўдання злачынстваў, учыненых латышскімі нацыстамі.
У Рызе больш няма месца Дню Перамогі. 20 сакавіка мэр горада Марціньш Стакіс звярнуўся да выканаўчага дырэктара гарадскога самакіравання з просьбай не даваць дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Дзень Перамогі каля помніка вызваліцелям. Стакіс сказаў, што такому мерапрыемству ў Рызе няма месца.
Днямі стала вядома, што масавыя парады і шэсці на 9 мая адменены ў Ізраілі. Пра гэта паведаміла ізраільская радыёстанцыя Kan са спасылкай на міністра інтэграцыі Пніну Тамана-Шату. Міністр адзначыла, што сёлета вакол свята склалася «далікатная сітуацыя».
У Румыніі нацыяналісты сталі здзекавацца з памяці аб мёртвых. 21 сакавіка яны спагналі сваю злосць на магілах савецкіх салдат у камуне Моцка. У Берліне правацэнтрысцкая фракцыя ХДС на сходзе дэпутатаў берлінскага раёна Панкоў падала заяўку на дэмантаж помніка вядомаму нямецкаму камуністу Эрнсту Тэльману.
У Рызе і Тэль-Авіве няма месца для Дня Перамогі, у Польшчы — чырвонай зорцы. 23 сакавіка ў вёсцы Хжовіцэ на паўднёвым захадзе краіны ў прамым эфіры паказалі знос помніка салдатам Чырвонай Арміі. У акцыі дзяржаўнага вандалізму і здрады прыняў удзел кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Караль Наўроцкі, які заявіў, што ў Еўропе няма месца для чырвонай зоркі. Хжавіцкі манумент быў узведзены ў 1949 годзе на месцы гібелі 620 чырвонаармейцаў 1-га Украінскага фронту. Пазней астанкі салдат эксгумавалі і перанеслі на вайсковыя могілкі.
Пачварныя тэхналогіі
Нацыяналізм з'яўляецца найлепшым сродкам пачаць вайну, заявіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін у эфіры тэлеканала СТБ. Аналітык БІСД нагадаў, што Еўропа з 2015—2016 гадоў паглыбілася ў самы жорсткі эканамічны крызіс. «Першы крызіс быў у 1990-х, потым паўтарыўся ў 2008-м, а ў 2016-м быў ужо калапсуючы. Яны разумеюць: калі ў 1990-х гадах іх выратаваў развал Савецкага Саюза, то зараз нічога не ўратуе. Трэба пачынаць вайну», — заўважыў Аляксей Аўдонін.
Зрабіць Еўропу ваюючай можна, падзяліўшы яе, насадзіўшы ідэалогію нацызму, фашызму і сутыкнуўшы адзін з адным. «Гэта палітычныя тэхналогіі, якія падсілкоўваюцца буйнымі карпарацыямі», — заўважыў аналітык БІСД. Аляксей Аўдонін таксама звярнуў увагу, як метадычна пачала насаджацца нацыяналістычная ідэя пасля ковіду. «Беспрацоўе, інфляцыя — гэта перадумовы. Калі няма зарплаты, няма работы — куды чалавек пойдзе? У дэструктыў», — упэўнены эксперт.
Памяць як абярэг
Вайна ў галавах і свядомасці жыхароў планеты набывае ўсё большы размах. Пры гэтым усё перакульваецца дагары нагамі. Найперш многія палітыкі, арганізатары інфармацыйнай вайны імкнуцца сказіць гістарычныя факты, прыўнесці ў свядомасць маладых пакаленняў хлусню і бруд. Як рэакцыя на гэта — заява прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі аб недапушчальнасці акцый, накіраваных на зрыў святкавання Дня Перамогі над нацысцкай Германіяй.
«Набліжаецца 77-я гадавіна Вялікай Перамогі савецкага народа і ўсіх народаў антыгітлераўскай кааліцыі над нацысцкай Германіяй, гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе, — адзначаецца ў заяве, якую падпісалі беларускія пісьменнікі. — Незалежна ад палітычных сістэм у краінах-пераможцах і ўваходжання ў розныя ваенныя блокі святасць подзвігу нашых бацькоў і дзядоў доўгія гады не выклікала ніякага сумнення».

Важна захоўваць гістарычную памяць, перадаць яе будучаму пакаленню як абярэг. Аб гэтым заявіў міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, паведаміла БелТА. «Кіраўніком дзяржавы 2022 аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Гэта тое, што аб'ядноўвае наш народ. Гэта той падмурак, на якім будуецца наша будучыня. Не дай бог нашым людзям забыцца на нашу гісторыю. Мы цудоўна ведаем, што той народ, які не памятае сваю гісторыю, свае карані, не мае будучыні, — сказаў Віктар Хрэнін. — Памяць аб абаронцах нашай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны асабліва актуальна для беларускага народа. Народа, які ў гады вайны падвяргаўся генацыду».
Захад спаборнічае ў русафобіі і праяўленні нянавісці да тых, хто дзесяцігоддзі таму спыніў фашызм, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. «Гэта чарговы крок аб'яднанага Захаду па перапісванні гісторыі. Нашчадкі фашыстаў і іх паслугачоў выходзяць з падполля, адраджаюць антычалавечую ідэалогію, рэабілітуюць нацысцкія сімвалы», — адзначыў спікер. Ён падкрэсліў: свет вар'яцее, дэградуюць дэмакратычныя інстытуты, пераглядаюцца хрысціянскія каштоўнасці, забыты прынцыпы талерантнасці і цярпімасці.
«Чарговы раз выбарачна трактуецца прынцып «не забі», а заклікі да гвалту нават не асуджаюцца. Заходняе грамадства скочваецца да рэальнага тэрору і паступальна вяртаецца ў дрымучае сярэднявечча, ствараючы выяву знешняга ворага. Вайна з помнікамі, скокі на касцях памерлых, знішчэнне культурнай спадчыны, татальныя абмежаванні, забароны і санкцыі — яркія таму прыклады, — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. — Беларускі народ памятае і ніколі не забудзе жахі фашызму, зробіць усё, каб у нацызму не было будучыні».

Фактар бяспекі
Многія рэчы, якія адбываюцца зараз у розных краінах, маюць пад сабой адну мэту — пасеяць хаос у свядомасці людзей. Такі пункт гледжання выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
«Ідзе спроба выдаць здраднікаў за герояў, а герояў — за «няшчасных» людзей, якія былі абалванены савецкай прапагандай. На прыкладзе некаторых балтыйскіх краін мы бачым спробу гераізацыі нацызму», — канстатаваў Раман Галоўчанка. Пэўным сілам зноў хочацца развязаць вайну, разгайдаць сітуацыю. «Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны народы, стварыўшы Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, кіраваліся прынцыпам «ніколі больш». Такое не павінна паўтарыцца. Але зноў і на нашым кантыненце, і за акіянам гучаць заклікі, назіраюцца дзеянні, каб зноў разгайдаць сітуацыю, сутыкнуць ілбамі дзяржавы і народы. Напэўна, вельмі хутка забываюцца на гэтыя ўрокі гісторыі», — звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада.

Фальсіфікацыя гісторыі становіцца інструментам дэстабілізацыі ўнутрыпалітычных працэсаў. Такі пункт гледжання выказаў БелТА дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч.
«Наўмысна аслабляюцца патрыятычныя пачуцці грамадзян, перафарматуюцца існуючыя маральныя каштоўнасці. Фальсіфікацыя гісторыі і скажэнне агульнапрынятых трактовак падзей мінулага напрамую становяцца інструментам дэстабілізацыі ўнутрыпалітычных працэсаў, — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. — Міжнародныя адносіны аказваюцца бяссільнымі перад маральнай, духоўнай і ў канчатковым выніку палітычнай экспансіяй больш развітых краін». На думку дзяржсакратара, «сёння гістарычная памяць з'яўляецца стратэгіяй самазахавання ва ўмовах глабальнага перадзелу сфер уплыву ў свеце. Гэта фактар нацыянальнай бяспекі».

_______________________________________
Даслоўна
У Беларусі не дапусцяць спроб перапісаць гісторыю і забраць Перамогу савецкага народа
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Здавалася б, памяць аб тых страшных, параўнальна нядаўніх падзеях зусім свежая. Бо сведкі зверстваў фашыстаў яшчэ сярод нас. І яна, гэтая ўсенародная памяць, павінна была б астудзіць запал асобных палітыкаў і дзеячаў. Але што мы бачым? Колькасць і маштабы выклікаў і пагроз не змяншаюцца. У выніку міжнацыянальных і ўнутрынацыянальных войнаў прадаўжаюць гінуць людзі, прытым масава гінуць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сучасныя рэваншысты правакуюць новыя канфлікты. «І каб апраўдаць сябе, з усіх сіл спрабуюць перапісаць гісторыю і забраць Перамогу савецкага народа, а спадкаемцаў народа-пераможцы, гэта значыць нас з вамі, назваць агрэсарамі», — заўважыў Прэзідэнт. — Гэтага дапусціць мы не можам".
Захар БУРАК
Звязда, 8 траўня 2022
Кoличество переходов на страницу: 242
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |