https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Антыкрызiсная стратэгiя Беларусi i еўразiйская iнтэграцыя


У 2012 годзе Беларусь i ўсе яе палiтычныя суб'екты знаходзяцца перад тварам глабальнага крызiсу, якi мае не толькi фiнансава-эканамiчную, але i цывiлiзацыйную прыроду. Але цяпер, калi скончыўся тэрмiн вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, пытанне аб антыкрызiснай праграме так i не было ўзнята, як адзiн з пунктаў парадку дня парламенцкiх выбараў.

Тым часам адсутнасць антыкрызiснай стратэгii з кожным днём становiцца ўсё больш значным фактарам дэстабiлiзацыi грамадска-палiтычнай сiтуацыi i на постсавецкай прасторы. Інтэграцыйны курс, на якi апiраецца беларускае кiраўнiцтва, а таксама iмкнецца скарыстаць у сваiх iнтарэсах "прарасiйская апазiцыя", у яго цяперашнiм выглядзе не дае краiнам — удзельнiцам еўразiйскай iнтэграцыi неабходнага iнструментарыя. Больш за тое, практычная значнасць для расiйскага кiраўнiцтва еўразiйскай iнтэграцыi таксама пад пытаннем. Напрыклад, па iнфармацыi Федэральнай мытнай службы Расii, за першыя 6 месяцаў 2012 года доля краiн ЕўрАзЭС у агульным тавараабароце Расii скарацiлася з 7,6% да 7,2% у параўнаннi з мiнулым годам. Доля краiн Мытнага саюза — з 7,4% да 7,0%. Павялiчылася ж доля Еўрапейскага саюза (за 48,8% да 49,3%) i краiн Азiяцка-Цiхаакiянскага рэгiёна (з 23,1% да 23,7%).

Безумоўна, гэтыя лiчбы не з'яўляюцца дастатковымi, каб рабiць канчатковыя вывады, але ж стагнацыя праекта еўразiйскай iнтэграцыi сёння вiдавочная. А ўлiчваючы адкрыты характар беларускай эканомiкi, такi стан спраў нельга разумець iнакш як пагрозу нацыянальнай бяспецы. Пагрозу, якая патрабуе тэрмiновых дзеянняў ад беларускага боку.

Якую ж антыкрызiсную стратэгiю можа прапанаваць Беларусь — i для сябе, i для сваiх партнёраў па еўразiйскiм праекце?

Па-першае, антыкрызiсная стратэгiя Беларусi можа быць толькi мiжнароднай, заснаванай на прынцыпе сумеснага развiцця.

Па-другое, антыкрызiсная стратэгiя Беларусi можа быць толькi шматвектарнай. Галоўны яе вектар — хутчэйшае будаўнiцтва Еўразiйскага саюза, у аснове якога будуць ляжаць 5 — 7 буйных праектаў сумеснага развiцця. Дзеяннi Беларусi па другiх напрамках антыкрызiснай стратэгii павiнны планавацца як дзеяннi Беларусi ў тым лiку ў якасцi прадстаўнiка Еўразiйскага саюза.

Другi вектар беларуская антыкрызiснай стратэгii — арганiзацыя сумеснага развiцця ў рэгiёне Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Сёння новыя краiны Еўрапейскага саюза з'яўляюцца найбольш уразлiвымi перад тварам глабальнага крызiсу.

Трэцi вектар антыкрызiснай стратэгii — гэта мабiлiзацыя мiжнароднай супольнасцi з мэтай арганiзацыi салiдарнага адказу на выклiк глабальнага крызiсу.

Па-трэцяе, беларускай антыкрызiсная стратэгiя павiнна быць праектнай, арганiзаванай на аснове праектнага прынцыпу. Паколькi сённяшнi глабальны крызiс не пакiдае прасторы i магчымасцяў для таго, каб пазбегнуць яго негатыўнага ўплыву за кошт макраэканамiчнага рэгулявання i фiскальных мер, антыкрызiсная стратэгiя павiнна быць накiравана на стварэнне новага грамадскага багацця, стварэнне новай вартасцi. Гэта патрабуе вызначэння i рэалiзацыi канкрэтных 5 — 7 праектаў (сумесных з Расiяй i Казахстанам), якiя б лiтаральна супрацьпаставiлi крызiсу новую эканомiку Еўразiйскага саюза. Калi ў Злучаных Штатах Амерыкi такiя праекты аб'яднаны ў праграму Паўночна-Амерыканскага воднага i энергетычнага альянсу, то на постсавецкай прасторы асновай такой праграмы могуць стаць праекты развiцця, прапанаваныя распрацоўшчыкамi Руху развiцця i Iнстытута дэмаграфii, мiграцыi i рэгiянальнага развiцця. Гэта, перш за ўсё, праекты горадабудаўнiчай, прамыслова-тэхналагiчнай i энергетычнай рэвалюцый, якiя дазваляюць стварыць аснову новай эканомiкi Еўразiйскага саюза.

Геаграфiчнымi пунктамi прыкладання адпаведных намаганняў павiнны стаць Цэнтральная Азiя i расiйскi Далёкi Усход. Праграмы развiцця гэтых двух рэгiёнаў дазваляюць стварыць рынак збыту, дастатковы для заснавання саюзнай крэдытнай сiстэмы i рэалiзацыi трох азначаных рэвалюцый. Яшчэ больш важна тое, што развiццё Цэнтральнай Азii i расiйскага Далёкага Усходу дазволiць забяспечыць геапалiтычную стабiльнасць усёй постсавецкай прасторы.

Вiдавочна, што антыкрызiсная стратэгiя падобнага маштабу можа распрацоўвацца i ажыццяўляцца беларускiм бокам толькi сумесна з расiйскiмi i казахстанскiмi экспертнымi структурамi. Больш за тое, з палiтычнага пункту погляду гэтая стратэгiя ў значнай меры закранае такiя пытаннi, якiя па сутнасцi сваёй з'яўляюцца ўнутранымi пытаннямi эканамiчнага i палiтычнага жыцця Расii. Але ж нiчога "крымiнальнага" ў гэтым няма. Бо працэс еўразiйскай iнтэграцыi першапачаткова i разглядаўся экспертамi як не толькi эканамiчны, але i палiтычны.

З пункту гледжання задачы супрацьдзеяння негатыўнаму ўплыву глабальнага крызiсу беларуская, расiйская i казахстанская палiтыка ўяўляе сабой адзiнае поле, на якiм суб'екты падзяляюцца на тых, хто падтрымлiвае стратэгiю развiцця i будаўнiцтва Еўразiйскага саюза ў iнтарэсах сумеснага развiцця, i тых, хто прапаноўвае iншыя стратэгii (цi адсутнасць стратэгii), якiя напрыканцы звязаны з захаваннем падпарадкаванага становiшча нашых трох краiн у суадносiнах з краiнамi Захаду.

З аднаго боку, гэтае адзiнства не адмяняе нацыянальных iнтарэсаў нашых краiн, у тым лiку — iх рознасцi ў дачыненнi да тых цi iншых пытанняў. Але ж пераадоленне сучаснага цывiлiзацыйнага крызiсу патрабуе ад палiтыкаў нашых краiн здольнасцi не толькi абараняць тое, што ўжо iснуе, але i бачыць выратавальныя магчымасцi ў тым, што можа быць здзейснена цi створана, i знаходзiць шляхi да рэалiзацыi гэтых магчымасцяў.

23 верасня, калi ў Беларусi адбудзецца галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, свет, якi прачнецца ад летняга сезона, будзе ўваходзiць у перыяд глабальнай нестабiльнасцi. У гэты перыяд Беларусь i яе партнёры па iнтэграцыi або змогуць прадэманстраваць лiдарскiя якасцi ў справе арганiзацыi развiцця на постсавецкай прасторы, або сутыкнуцца з нестабiльнасцю i ўзрушэннямi, якiя паставяць пад пытанне вынiкi ўсiх выбарчых кампанiй апошнiх гадоў.

Юрый Царык, палiтычны аналiтык, кiраўнiк Грамадскага прэс-цэнтра Дома прэсы
tsarik.inform@gmail.com
Звязда, 14 жніўня 2012



 

Кoличество переходов на страницу: 1027


Комментарии