https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія інтэрнэт-рэсурсы праяўляюць цікавасць да магчымасці стаць сеткавымі выданнямі


Беларускія інтэрнэт-рэсурсы праяўляюць цікавасць да магчымасці стаць сеткавымі выданнямі. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі. Першы намеснік міністра адзначыў, што ў медыясупольнасці ўжо адчуваецца рух у сувязі з прыняццем змяненняў у закон аб СМІ.

"Штодзённа ў Міністэрства інфармацыі звяртаюцца прадстаўнікі розных інтэрнэт-рэсурсаў з пытаннем, калі яны змогуць падаць дакументы на рэгістрацыію ў якасці сеткавых выданняў", - расказаў ён.

Павел Лёгкі растлумачыў, што парадак рэгістрацыі будзе ўстаноўлены не адразу пасля ўступлення ў сілу закона, а пазней на ўзроўні падзаконных актаў.

"Неабходна памяняць кваліфікацыйныя патрабаванні да галоўных рэдактараў. Яны былі распрацаваны даўно і датычацца ў першую чаргу друкаваных выданняў. Мы разумеем, што ў гэтым выпадку трэба быць больш гібкімі", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

Так, каб заняць гэту пасаду ў традыцыйных СМІ, трэба мець пяцігадовы стаж работы на кіруючых пасадах у медыя. Між тым кіраўнікі сеткавых рэсурсаў - гэта часта маладыя людзі. Фармальна вопыт работы ў іх невялікі, але па факце яны прафесіяналы ў сваёй справе. У такім жа парадку (у Мінінфарме мяркуюць, што будзе прынята пастанова Савета Міністраў) будзе вырашацца пытанне па ідэнтыфікацыі карыстальнікаў. Сам закон на гэты момант праходзіць аналіз у Канстытуцыйным судзе, пасля чаго дакумент ляжа на подпіс кіраўніку дзяржавы.

Законапраект "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь", які накіраваны на ўдасканаленне праваадносін у медыясферы, прыняты ў двух чытаннях Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі.

У адпаведнасці з дакументам, пашыраны паняційны апарат закона аб СМІ (ён дапаўняецца тэрмінамі "сеткавае выданне", "уладальнік інтэрнэт-рэсурсу", "інтэрнэт-рэсурс" і іншымі).

Інтэрнэт-рэсурсы, якія займаюцца распаўсюджваннем масавай інфармацыі, згодна з законапраектам, атрымліваюць магчымасць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю для таго, каб стаць сеткавым выданнем, супрацоўнікі якога будуць карыстацца такімі ж правамі, як і журналісты традыцыйных СМІ.

Пры гэтым дзяржрэгістрацыя будзе мець добраахвотны характар. Упершыню ў законе аб СМІ ўстанаўліваюцца правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурсаў. У ліку абавязкаў - ідэнтыфікацыя карыстальнікаў.

Акрамя таго, прапануецца абавязаць уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў аналізаваць іх змест, не дапускаць размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена, абмежавана, а таксама матэрыялаў, якія змяшчаюць нецэнзурныя словы і выразы.

Праектам закона пашыраны пералік відаў інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена. Да такой дадаткова аднесена інфармацыя, якая стымулюе да самазабойства, неналежная рэклама.

Размова таксама ідзе аб інфармацыі аб спосабах вырабу ўзрыўных устройстваў і выбуховых рэчываў. Пад абаронай будуць персанальныя даныя непаўналетніх, якія пацярпелі ў выніку проціпраўных дзеянняў: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства і вучобы, фота і відэавыява дзіцяці, яго бацькоў.

Праект закона накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы СМІ з улікам правапрымяняльнай практыкі. Яго нормы нацэлены на найбольш эфектыўнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі дзяржавы і рэалізацыю правоў грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі.

Акрамя таго, у законапраекце прадугледжаны дакладныя патрабаванні ў частцы забеспячэння аб'ёму тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці. Размова ідзе аб 15 працэнтах на працягу шасці месяцаў і 30 працэнтах - за два гады.

19 ліпеня 2018, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА


 

Кoличество переходов на страницу: 540