_______________________
"Стварэнне дадатковых умоў для фарміравання ў рэспубліцы канкурэнтнага асяроддзя - адна з асноўных задач дакумента", - сказала Ірына Наркевіч. Таксама ў законе змяшчаюцца нормы, накіраваныя на абарону інтарэсаў малога, сярэдняга бізнесу, спажыўцоў і вытворцаў, стымуляванне развіцця добрасумленных удзельнікаў рынку.
Дакументам, у прыватнасці, прадугледжана, што для аптымальных суадносін вялікіх магазінаў і магазінаў крокавай даступнасці гандлёвая інфраструктура будзе развівацца ў адпаведнасці з зацверджанымі выканкамамі схемамі. Пры гэтым выканкамы павінны прымаць меры эканамічнага стымулявання будаўніцтва і размяшчэння магазінаў крокавай даступнасці, а таксама магазінаў па абслугоўванні малазабяспечаных грамадзян.
Стацыянарныя гандлёвыя аб'екты з гандлёвай плошчай 400 кв.м і вышэй, гандлёвыя цэнтры і рынкі дазволена адкрываць толькі ў тым выпадку, калі яны прадугледжаны схемай. "Стацыянарныя гандлёвыя аб'екты з гандлёвай плошчай да 400 кв.м, у тым ліку магазіны крокавай даступнасці, арганізуюцца незалежна ад іх наяўнасці на схеме", - растлумачыла Ірына Наркевіч.
Яшчэ адна мера, накіраваная на недапушчэнне манапалізацыі рынку вялікімі ігракамі, - вызначэнне гранічнага значэння долі, пасля дасягнення якой суб'ект гандлю не зможа купляць або арандаваць дадатковую гандлёвую плошчу ў пэўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных межах. Такім парогам устанаўліваецца доля 20 працэнтаў.
Паводле слоў Ірыны Наркевіч, у законе змешчаны таксама нормы, накіраваныя на барацьбу з так званым продажам паліц ("уваходнымі бонусамі"), калі адны суб'екты гаспадарання маюць прыярытэтнае права выкладаць свой тавар на лепшыя месцы ў магазіне. У прыватнасці, забараняецца ўстанаўленне як у дагаворах пастаўкі, так і ў іншых грамадзянска-прававых дагаворах узнагароджанняў за ажыццяўленне суб'ектам гандлю любых аперацый, якія адносяцца да гандлёва-тэхналагічнага працэсу (разгрузка транспарту, прыёмка тавараў па колькасці і якасці, перамяшчэнне да месца захоўвання, падрыхтоўка тавараў да продажу, фасоўка, выкладка тавараў у гандлёвай зале і на гандлёвым абсталяванні, продаж тавараў і абслугоўванне пакупнікоў і інш.).
Рэгламентаваны тэрміны аплаты тавараў у залежнасці ад тэрмінаў годнасці (захоўвання) канкрэтнага віду тавараў: пры тэрміне годнасці меншым за 10 дзён аплата павінна ажыццяўляцца не пазней за 10 дзён з дня прыёмкі; ад 10 да 30 дзён - не пазней за 30 дзён; звыш 30 дзён - не пазней за 45 дзён.
Забараняецца ствараць дыскрымінацыйныя ўмовы, у тым ліку перашкаджаць доступу на таварны рынак або выхаду з яго іншых суб'ектаў гандлю і пастаўшчыкоў тавараў. Забараняецца прымушаць контрагента заключаць дагавор на ўмовах аб забароне на заключэнне дагавораў пастаўкі з іншымі асобамі, якія ажыццяўляюць аналагічную дзейнасць, або на аналагічных умовах; аб зніжэнні пастаўшчыком цаны тавару да ўзроўню, які пры ўмове ўстанаўлення гандлёвай надбаўкі да цаны тавару не перавысіць мінімальную цану такіх тавараў пры іх продажы іншымі суб'ектамі гандлю, і інш.
Акрамя таго, законам прадугледжана, што фірменны магазін цяпер можа быць арганізаваны не толькі вытворцам, але і суб'ектам гандлю, які атрымаў права продажу тавараў канкрэтнага таваравытворцы з выкарыстаннем таварнага знака або фiрменнай назвы вытворцы, у тым ліку на ўмовах дагавора комплекснай прадпрымальнiцкай лiцэнзii (франчайзiнгу).
БЕЛТА, 22 ліпеня 2014
Кoличество переходов на страницу: 744
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |