Беларусь ўпэўнена прытрымліваецца стратэгіі дэдаларызацыі. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю на тэлеканале «Беларусь 1».
Раман Галоўчанка адзначыў, што цяпер адбываюцца працэсы, можа нябачныя, паступовага сыходу ад выкарыстання долара ў якасці асноўнай валюты. Актыўна ідуць перамовы Саудаўскай Аравіі і Кітая аб пастаўках нафты за юані.
«Будуць ужо “петраюані”, як іх назвалі. Краіны БРІКС сур’езна кажуць аб тым, што трэба ажыццяўляць разлікі ў нацыянальных валютах», — заўважыў кіраўнік ураду.

Важная будзе тая валюта, напаўненне якой гарантавана не віртуальнай адзінкай, не золатам, а тая валюта, якая забяспечана таварамі, упэўнены прэм’ер-міністр.
«Павінна быць валюта, за якую можна нешта купіць. Таму манеўр Расіі з продажам газу за расійскія рублі паказвае: калі хочаце купіць расійскі каштоўны рэсурс, плаціце за яго ў рублях. І ўсе разумеюць, што для таго каб купляць газ, трэба мець рублі. Сапраўды гэтак жа будзе і з кітайскімі таварамі: хто захоча купляць, павінен будзе мець юані, — адзначыў кіраўнік урада і дадаў, што фінансавая шматпалярнасць — гэта непазбежнасць.

Адносна працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі, ён канстатаваў, што дэдаларызацыя ідзе ў краіне няпроста. «Менавіта беларусы адрозніваюцца унікальнай прыхільнасцю да долара. Ні ў Расіі, ні ў Казахстане, ні ў Арменіі такой прыхільнасці няма», — сказаў Раман Галоўчанка.
Па яго дадзеных, ва выніках I квартала ў знешнім гандлі Беларусі доля разліку ў доларах знізілася на 5%. Гэта шмат для аднаго квартала, лічыць прэм’ер-міністр.
У Беларусі ёсць праграмы дэдаларызацыі Нацыянальнага банка і ўрада. З часам яны будуць больш актуальнымі. «Мы ўпэўнена рухаемся гэтым курсам, тым больш што ён ляжыць у мэйнстрыме развіцця сусветнай эканамічнай мадэлі, звязанай з адмовай ад долара як адзінага сродкі плацяжу», — заключыў Раман Галоўчанка.
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка таксама пракаментаваў, ці будуць зніжацца стаўкі па крэдытах.
«У Расіі, у адрозненне ад Беларусі, ёсць істотныя рэзервы, з дапамогай якіх можна падтрымліваць патанненне працэнтных ставак. Мы працуем, што называецца, з колаў. Усё яшчэ адчуваем наступствы падзей 2020 года, той інфармацыйнай атакі, якая была накіраваная на дэстабілізацыю банкаўскай і фінансавай сістэмы», — сказаў Раман Галоўчанка і нагадаў пра дэструктыўныя заклікі масава здымаць грошы з дэпазітаў, мяняць Беларускія рублі на долары, не купляць беларускія тавары.
Асноўная задача на той момант і цяпер — недапушчэнне адтоку дэпазітаў і сродкаў фізічных і юрыдычных асоб, падкрэсліў прэм’ер-міністр.
«У 2020-м змаглі стабілізаваць сітуацыю. У 2021 годзе мы ішлі з вельмі добрым трэндам па павелічэнні дэпазітаў. Вядома, першы квартал 2022 года быў турбулентным. Але з красавіка добрая тэндэнцыя, адтоку ўкладаў няма, больш таго, ёсць прыток», — адзначыў ён.

Па словах кіраўніка ўрада, працэнтныя стаўкі па крэдытах фармуюцца шмат у чым з улікам ставак па дэпазітах.
«Цяпер нашы грамадзяне маюць магчымасць атрымліваць даволі высокія працэнты па ўкладах як у беларускіх рублях, так і ў валюце. Банк не можа выдаваць крэдыты танней, чым ён прыцягвае дэпазіты. Вось такая цяпер дыспазіцыя на гэтым рынку. Тым не менш, што тычыцца крэдытавання жылля з дзяржпадтрымкай, падтрымкі шматдзетных сем’яў, інвалідаў і іншых ільготных катэгорый грамадзян, дзяржава цалкам выконвае свае абавязацельствы і субсідзіруе працэнтныя стаўкі з бюджэтных рэсурсаў, каб яны былі пад’ёмнымі для людзей. Разумеем, што трэба рухацца ўніз, гэта адзін з прыярытэтаў, але ў дадзены момант эканамічная сітуацыя не дазваляе рэзка знізіць стаўкі па крэдытах. Тым не менш, думаю, ёсць усе падставы, каб яны плаўна рухаліся ў бок змяншэння. Мы ў дынаміцы абавязкова гэта пабачым», — заявіў Раман Галоўчанка.

Адказваючы на пытанне адносна развіцця ў краіне выокіх тэхналогій, прэм’ер-міністр падкрэсліў, што чуткі пра смерць IT-сферы ў Беларусі моцна перабольшаныя.
«Колькі было крыку пра канец IT-сферы ў Беларусі? — успамінае прэм’ер-міністр. — У I квартале валавая дабаўленая вартасць па такой сферы паслуг, як ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі) дадала 9,5%. Гэта эканамічны паказчык, які кажа аб эфектыўнасці працы таго ці іншага сектара. У IT-сферы рэальная зарплата павялічылася на 2,5%, у ёй выраслі інвестыцыі. Лічбы — рэч упартая. Тут, ва ўрадзе, мы бачым усю карціну. Чуткі пра смерць IT-сферы ў Беларусі моцна перабольшаныя».
Паводле слоў прэм’ер-міністра, вядома, ёсць праблемныя пытанні, з якім трэба працаваць, яны ведаюць, якія пытанні хвалююць рэзідэнтаў ПВТ. Гэта ў першую чаргу звязана з пэўнымі абмежаваннямі па фінансавых транзакцыях з кліентамі з тых краін, якія падтрымалі санкцыі супраць Беларусі.
«Мы вырашаем гэтыя пытанні. Я сам манітору сітуацыю ў гэтай сферы, у нас працуе спецыяльная група, якая выпрацоўвае рашэнні, якім чынам нам мінімізаваць негатыўны эфект», — запэўніў Раман Галоўчанка.
«Мы вырашаем гэтыя пытанні. Я сам манітору сітуацыю ў гэтай сферы, у нас працуе спецыяльная група, якая выпрацоўвае рашэнні, якім чынам нам мінімізаваць негатыўны эфект», — запэўніў Раман Галоўчанка.
Звязда, 25 траўня 2022
Кoличество переходов на страницу: 292
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |