https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Чорная метка" беларускім банкам


Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's зьнізіла крэдытныя рэйтынгі чатырох найбуйнейшых беларускіх банкаў. Што гэта азначае для беларускай банкаўскай сыстэмы? Ці выпадкова зьніжаныя рэйтынгі банкаў зь вялікай доляй дзяржаўнага капіталу? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Зьміцер Крук.

Цыганкоў: Якія практычныя наступствы для беларускай банкаўскай сыстэмы можна чакаць у выніку зьніжэньня рэйтынгу? Ці азначае гэта, што беларускім банкам цяпер цяжэй будзе знайсьці крэдыты ад замежных банкаў і пад большыя працэнты?

Крук: Так, я з гэтым згодны. Гэта паўплывае на магчымасьці і цану пазык гэтых банкаў на міжнародных рынках. Бо гэты рэйтынг ёсьць галоўным базавым чыньнікам, на грунце якога фармуюцца стаўкі па пазыках. Таму найхутчэй, многія з гэтых банкаў будуць сустракацца зь цяжкасьцямі, калі захочуць знайсьці контрагента для пазыкаў. І нават калі яны яго знойдуць, то працэнтныя стаўкі будуць вышэйшымі, чым дагэтуль.

Цыганкоў: На гэтыя чатыры банкі – Беларусбанк, Белзьнешэканомбанк, БПБ-Банк і Белаграпрамбанк – прыпадае каля 75% актываў і розьнічных дэпазытаў банкаўскай сыстэмы Беларусі. Ці азначае зьніжэньне рэйтынгу, што гэтая адзнака пастаўленая ўсёй банкаўскай сыстэме ці менавіта толькі гэтым чатыром дзяржаўным банкам?

Крук: Не, тут трэба казаць пра ўсю банкаўскую сыстэму Беларусі. Бо апошнія падзеі ў беларускай эканоміцы, зьніжэньне сувэрэннага крэдытнага рэйтынгу краіны адбіваецца і на банкаўскай сыстэме. Можна сказаць, што ўся беларуская банкаўская сыстэма сёньня знаходзіцца ў даволі небясьпечным становішчы. Калі зьніжаецца сувэрэнны рэйтынг, то гэта знаходзіць водгук і ў рэйтынгу банкаў.

Што тычыцца таго, што закранутыя найперш дзяржаўныя банкі, то тут можна знайсьці пэўныя заканамернасьці – у сэнсе іхняга крэдытнага партфэлю, іншых паказьнікаў. Але ў цэлым гэта адзнака для ўсёй беларускай банкаўскай сыстэмы.

Радыё Свабода, 2 чэрвеня 2011


 

Кoличество переходов на страницу: 1277


Комментарии