https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Латвійскія ўлады запалохваюць грамадзян, каб тыя не ездзілі ў Беларусь


Як вядома, улады Беларусі з 15 красавіка на месяц увялі бязвіз на фоне адваротных крокаў прыбалтыйскіх краін. Пасольства Латвіі ў Мінску спыніла выконваць консульскія функцыі «на нявызначаны тэрмін», адзначыў Baltnews. Больш за тое, з 5 красавіка грамадзяне Беларусі могуць прэтэндаваць на візы ў гэтую краіну па абмежаваным пераліку нагод. Літва таксама ад пачатку сакавіка не выдае візы большасці беларускіх грамадзян. «І ў гэтай сітуацыі Беларусь дазваляе прыязджаць увогуле без візы, ды яшчэ і неабмежаваную колькасць разоў. Так, пакуль гэта толькі да 15 мая, але ўсё ж Мінск такім чынам уцерла нос Вільнюсу і Рызе ва ўмоўным спаборніцтве па гуманнасці адносін да жыхароў суседніх краін», — піша Baltnews.

У суседніх краінах на гэтай глебе, відаць, абвастрылася запозненая веснавая параноя. Так, у Міністэрстве замежных спраў Латвіі адзначылі, што ўезд у Беларусь звязаны са значнымі рызыкамі. Па-ранейшаму застаецца ў сіле заклік да жыхароў Латвіі пакінуць як Беларусь, так і Расію. «Нельга выключыць і правакацый супраць людзей, якія сапраўды, магчыма, паехалі наведаць кагосьці з родных ці адправіліся ў турыстычную паездку. Чалавек можа нешта сфатаграфаваць і раптоўна быць абвешчаным шпіёнам НАТА», — прывёў у эфіры LTV прыклад магчымага непрыемнага сцэнарыя міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч.

Як заўважыў навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў усходнееўрапейскай палітыкі Марцыс Баладзіс, нават кароткачасовая адмена віз прыкметна павялічвае паток прыезджых, што дае магчымасці спецслужбам Беларусі і Расіі разгарнуць разведку, завербаваць замежных грамадзян і дзейнічаць супраць інтарэсаў Латвіі. Як вам «закідон»? Па-мойму, клінічны выпадак, не інакш.

Відавочна, што паездкі сваіх грамадзян у нашу краіну Рыга спрабуе абмежаваць шляхам фэйкаў. Латышам, якія перасякаюць беларускую граніцу, выдаюць змайстраваныя памяткі на трох мовах. У прыватнасці, у іх гаворыцца, што набываць паліва ў Беларусі нібыта забаронена.

Granі.lv па просьбах чытачоў высвятлялі, ці не самаўпраўнасць гэта мытнай службы і як кантралюецца выкананне дадзенага закона. На КПП «Патэрніекі» пацвердзілі, што ўвозіць у Латвію нельга ні літра — ні бензіну, ні дызпаліва, ні іншых нафтапрадуктаў. Праўда, сакрэтамі кантролю за аўтамабільнымі бакамі латвійскіх кіроўцаў не падзяліліся. Параілі звярнуцца для гэтага ў Рыгу. У Мытным упраўленні сталіцы пытанне кантролю бакаў таксама абышлі бокам. Але распавялі, што ў адпаведнасці з артыкулам 1 Савета Рэгламента ЕС ад 24 чэрвеня мінулага года (дакумента, які каардынуе санкцыі, уведзеныя супраць РБ) набыццё нафтапрадуктаў у Беларусі для асабістага карыстання забаронена. Журналісты granі.lv пацікавіліся: калі купляць нафтапрадукты ў Беларусі забаронена яшчэ з сярэдзіны 2021-га, то чаму кіроўцам на граніцы пачалі выдаваць спецыяльныя памяткі пра гэта толькі зараз? Выразнага адказу на сваё пытанне нашы латвійскія калегі не атрымалі, затое ім параілі запасацца гаручым на радзіме. Ну, а калі паліва, набытае на латвійскай запраўцы, у Беларусі скончылася, цікавяцца жыхары Латвіі. Машыну да граніцы давядзецца штурхаць? Пытанне застаецца рытарычным, заўважылі granі.lv.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы на Вялікдзень храм Праабражэння Гасподняга ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна, заклікаў суседнія краіны берагчы мір і жыць дружна. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты дзень у Бога просяць галоўнае. А галоўнае — гэта мір, згода, дружба, якія заўсёды былі ўласцівыя беларусам. І гэта сёння вельмі актуальна, падкрэсліў Прэзідэнт.

У імя міру, нармальнага жыцця і дружбы кіраўнік дзяржавы звярнуўся да суседзяў Беларусі: «Давайце жыць дружна. Хацеў бы папрасіць сваіх калег-палітыкаў: давайце не будзем ствараць нашым людзям праблем, іх і цяпер хапае. Вы паглядзіце, што адбываецца з суседнімі Літвой і Латвіяй, палякамі. Я пра Украіну ў гэтым выпадку ўжо не кажу. Яны ж былі такія шчаслівыя, вясёлыя. Жылі ў «заможным» свеце, у іх усё было. І дзе яны сёння? Яны стаяць уздоўж граніцы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хоць бы грэцкіх круп купіць. Хай сабе круп — солі няма, солі просяць у нас».

«Мы, як высакародныя людзі, адкрываем гэту граніцу, і асабліва напярэдадні рэлігійных свят: прыходзьце, тут вашы людзі. Граніца не павінна перашкаджаць нармальнаму жыццю, і нашым суседзям у тым ліку. Мы заўсёды ставімся да людзей па-суседску, па-чалавечы, па-людску, як у нас кажуць. І адзінае хачу: каб такое было стаўленне і да нас», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

І простыя людзі па той бок граніцы ветлівае запрашэнне кіраўніка беларускай дзяржавы пачулі і ацанілі належным чынам. Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, за першы тыдзень бязвізу ў Беларусь прыбыла каля чатырох тысяч чалавек. Насуперак усім фэйкам і ўладнай параноі.

Каментар у тэму

Прыбалтыка будуе новую сцяну ў Еўропе, заявіў БелТА палітолаг, эксперт грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Пётр Пятроўскі.

«Прыбалтыка абмежавала на сённяшні дзень магчымасць уезду ў Рэспубліку Беларусь уласных грамадзян у плане тых наяўных сум, з якімі яны могуць уязджаць, — не больш за 60 еўра. Гэта пра што гаворыць? Па-першае, пра тое, што прыбалтыйскія краіны баяцца канкурэнцыі беларускай прадукцыі і трансгранічнага гандлю. Па-другое, краіны дэманструюць агрэсіўную антыбеларускую палітыку ў плане эканамічных санкцый і стварэння штучных бар'ераў, — адзначыў Пётр Пятроўскі. — Трэці момант — цана на беларускае паліва паказвае, наколькі больш канкурэнтаздольная беларуская мадэль развіцця. Прыбалтыка выбрала канфрантацыю з Расіяй, эканамічную вайну. Мы можам прагназаваць, што Прыбалтыка адмовіцца ад аплаты, напрыклад, газу і нафты ў расійскіх рублях, і гэта ўсё вядзе да энергетычнага калапсу».

Палітолаг падкрэсліў: прыбалтыйскія краіны баяцца канкурэнцыі. «Таго, што беларускія энерганосьбіты, беларускае паліва апынецца на прыбалтыйскіх рынках і замесціць сабой тыя кампаніі, якія сёння ўжо з'яўляюцца ахвярамі вось гэтых абмежаванняў, гэтых эмбарга і санкцый краін Прыбалтыкі, — адзначыў ён. — Таму тут Беларусь не павінна мець ілюзій. Яны будуюць еўрапейскую сцяну накшталт берлінскай. Гэтая сцяна мае сваю асаблівасць. Яна эканамічная. І акрамя агрэсіі і парушэння правоў уласных грамадзян ад Прыбалтыкі нічога чакаць не варта».

Аўтар: Пётр Дунько
Звязда, 28 красавіка 2022


 

Кoличество переходов на страницу: 235