https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міхаіл Дзялягін: "Беларусь — гэта нармальная палітычная і эканамічная сістэма


Мы ўжо пачалі асвятляць першую міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "20 гадоў без СССР — СНД — Еўразійскі саюз". Зразумелі, што распад Саюза быў памылкай. І, дарэчы, нечаканай памылкай. Дзмітрый Выдрын, дарадца Прэзідэнта Украіны, сказаў, што ўкраінскі бок не рыхтаваўся да развалу.

Еўрапейскія палітыкі змагаюцца з крызісам цацачнымі джэдайскімі мячамі

— Пра тое, што мы былі не падрыхтаваны да развалу, гаворыць і тое, што пасля Віскулёў кіраўніцтва Украіны накіравала мяне і іншых спецыялістаў у Францыю, каб атрымаць там пэўныя матэрыялы для стварэння канстытуцыі паводле французскай мадэлі, — расказвае Дзмітрый Выдрын. — Тады дэпутаты і сенатары давалі нам шыкоўныя парады, упэўненыя падказкі. Зараз жа (падчас нядаўняй паездкі) на ўсе нашы пытанні — маўчанне ці фармальныя дзяжурныя словы.

На думку палітыка, галоўная памылка ў тым, што мы ведаем, з-за чаго адбыўся распад: "Саюз распаўся таму, што была парушана тая тайная дамова, на якой Саюз трымаўся шмат гадоў. Яна ўключала ў сябе тры базавыя пункты: узровень жыцця будзе пастаянна расці (пастаянна будуць зніжацца цэны, а зарплаты будуць павышацца); адукацыя — гэта найлепшая інвестыцыя; любая праца напаўняецца новай матывацыяй, не толькі эканамічнай, але і маральнай. І вось калі ў 80-я гады зарплаты сталі не расці, а паніжацца, цэны не паніжацца, а расці, калі адукацыя поўнасцю абясцэнілася, тады ўсё і пачалося. Тады я ведаў, што я, прафесар, атрымліваю менш, чым сантэхнік".

Назіраючы за сучаснымі еўрапейскімі працэсамі, можна сказаць, што не зроблены высновы: "Узровень жыцця пастаянна падае ў апошнія гады. Перастала шанавацца праца. Замест формы "грошы — тавар — грошы" мы маем "грошы — грошы", — канстатаваў дарадца ўкраінскага прэзідэнта. А пасля расказаў цікавую гісторыю: "Нядаўна я быў у Францыі. У апошнюю ноч адбылося цікавае здарэнне. Вокны майго нумара ў гасцініцы выходзілі на Елісейскія палі. Мне быў бачны галоўны кінатэатр. А тым была прэм'ера "Зорных войнаў". На вуліцы сабраўся вялікі натоўп гледачоў. У асноўным гэты былі мужчыны гадоў пад сорак. Яны перагарадзілі вуліцу, і ў кожнага з іх быў цацачны джэдайскі меч, якім яны размахвалі. І тут у мяне ўзнікла думка, што вялізная колькасць дарослых мужчын з джэдайскімі мячамі выходзіць супраць крызісу, не разумеючы ні прычын яго, ні асноў, ні фундамента. Можа быць, мы дапаможам гэта зрабіць Еўропе. У іх ёсць грошы, у нас ёсць вопыт".

Развал Саюза быў выгадны транснацыянальным карпарацыям


У мінулым матэрыяле мы ўжо казалі, што Міхаіл Дзялягін, доктар эканамічных навук, старшыня прэзідыума Інстытута праблем глабалізацыі (Расія), лічыць распад Саюза вялікай памылкай і нават злачынствам. Але таксама ён выказаў сваю думку наконт таго, каму быў патрэбны гэты распад.

— Засваенне постсацыялістычнай прасторы дало грошы і "інтэлект" для стварэння сучаснай мадэлі глабальнага капіталізму. Гэта можна параўнаць з засваеннем Заходняй Еўропай у свой час новых амерыканскіх земляў, стварэннем калоній, прыбытак ад якіх заклаў асновы капіталізму, — паведаміў расійскі эксперт. — Але калі няма канкурэнцыі — няма і развіцця. Вельмі хутка, ужо ў 1994 годзе, найбуйнейшы бізнэс, які з транснацыянальнага пераўтварыўся ў глабальны, сутыкнуўся з недахопам збыту, недахопам попыту на прадукцыю, якую вырабляе. Бо павялічылася колькасць насельніцтва, чые даходы сталі зусім маленькімі. І гэта вельмі ўдарыла па развітых краінах. Выхад быў знойдзены вытанчаны — глабальныя карпарацыі сказалі сваім урадам: "Калі ласка, пракрэдытуйце гэтыя няшчасныя краіны, каб яны далі грошы сваім спажыўцам, каб тыя спажыўцы маглі купіць нашы тавары". Заходні рынак, які знаходзіўся ў эйфарыі ад перамогі, сказаў: "Добра". Сітуацыя была вытанчаная, бо механізм вяртання крэдытаў не існаваў у прыродзе. І ўжо ў 1997 годзе мы атрымалі новы віток крызісу, які мы зноў-такі вытанчана называем азіяцкім фондавым, хоць насамрэч гэта быў крызіс даўгавы, які ўдарыў па ўсіх неразвітых краінах таго часу. Скончыўся крызіс у 1999-м, але мадэль засваення постсацыялістычнай прасторы засталася. Попыту як не было, так і не ўзнікла. У выніку ў 2000 годзе крызіс прыйшоў у Злучаныя Штаты Амерыкі. Недахоп попыту застаўся да сёння. І мы бачым, што крызіс працягваецца. Але ён пераходзіць у іншую фазу.

На думку Дзялягіна, зараз свет рухаецца да падзелу на макрарэгіёны. "Трэба ствараць новыя інтэграцыйныя прасторы, — лічыць ён. — Гэта ўмова выжывання ў далейшым крызісным свеце. Гэтыя прасторы павінны быць вялікія. Яны павінны ўключаць у сябе некалькі сотняў мільёнаў чалавек для таго, каб можна было забяспечыць устойлівасць унутранага попыту. Толькі гэта не павінна быць інтэграцыя ў такім выглядзе: прыходзіць нейкі інвестар і кажа: "Вось у вас тут ёсць добры бізнэс. Я ў яго буду ўкладваць грошы. А вось усё астатняе трэба закрыць".

Патрэбна не каланіяльная мадэль інтэграцыі, а такая, якая была ў Савецкім Саюзе: мадэль, якая прадугледжвала развіццё. Там моцныя "падцягвалі" больш слабых да нейкага мінімальнага ўзроўню. Спроба не атрымалася, правалілася. Але на постсавецкай прасторы не ўзнікла ніводнай эканамічна самадастатковай дзяржавы. Нават Расіі патрэбна інтэграцыя. Таму інтэграцыя — гэта ўмова выжывання ў доўгатэрміновай перспектыве".

Акрамя таго, гэта выгадна і Захаду. Пра гэта сказаў Ганс Модраў, былы старшыня Савета Міністраў ГДР, калі распавядаў, што нам усім зараз трэба добра падумаць перад тым, як штосьці рабіць, каб не дапусціць памылак.

Беларусь — узор для Расіі


З Міхаілам Дзялягіным карэспандэнт "Звязды" пагутарыў дадаткова ў перапынку.

— Як вы ацэньваеце гэтую канферэнцыю?


— Гэта ўнікальны форум. Дзе яшчэ мы маглі б пачуць дарадцу ўкраінскага Краўчука? У Расіі ёсць афіцыйная версія, што ва ўсім вінаваты Краўчук, а Ельцын ні пры чым. А тут нам кажуць, што, вярнуўшыся дадому, украінцы не ведалі нават, што рабіць з гэтай дзяржаўнасцю. І ўвогуле я спадзяюся, што я дажыву да расследавання, што будуць знойдзены ініцыятары. І спадзяюся, што гэтыя людзі пойдуць пад суд. Бо злачынства было здзейснена, і яно павінна быць пакарана.

— Але тэма канферэнцыі больш шырокая, чым толькі распад СССР...


— Зараз зразумела, што пашырэнне еўрапейскай інтэграцыі скончыцца на Харватыі, хутчэй за ўсё. Але Еўрапейскі саюз будзе перажываць свае ўнутраныя праблемы. І на постсавецкай прасторы прыйдзецца ствараць свае інтэграцыйныя мадэлі. Гэта ўжо пачынаецца: Мытны саюз — гэта добра, Еўразійскі саюз — усе спадзяюцца, што гэта будзе добра. Але ніхто не ведае, што будзе насамрэч. Аднак у нас ёсць вопыт для таго, каб нармальна ажыццяўляць інтэграцыю, без скандалаў і біцця посуду. Дарэчы, у Беларусі ёсць вельмі пазітыўны вопыт: калі мы панізілі цэны на газ — інтэграцыйная зніжка.

— Чым вам імпануе Беларусь?

— Разумееце, паўсюль ёсць нейкія недахопы. Але Беларусь — гэта нармальная палітычная і эканамічная сістэма. Тут ёсць пачуццё нармальнасці: законы выконваюцца, пры неабходнасці карэктуюцца; міліцыя забяспечвае парадак і гэтак далей. Адным словам, у цэлым у вас здаровае грамадства. У вас злодзей не мае шанцаў прыйсці да ўлады.

Таму для Расіі Беларусь — гэта ўзор у многіх пытаннях. Зразумела, не поўны ўзор, але ўсё роўна шмат у чым. У вас дзяржава, якая працуе дзеля грамадства. Зразумела, што і карупцыя ў вас ёсць, і крызіс па вас ударыў...

Машынабудаванне ўвогуле "вырубіла" ў свеце ад крызісу, сельская гаспадарка таксама атрымала моцны удар. Вам можна было ў гэтай сітуацыі зрабіць вялікі тэхналагічны рывок, але вы на гэта не пайшлі з-за нягнуткай сістэмы дзяржкіравання. Гэта сістэма ў вас вышэй за нашу, але ўсё роўна ёй не хапае гнуткасці. Кажуць, што ў вас неэфектыўная сельская гаспадарка. Веру. Але скажыце: чаму яна ў вас увогуле існуе? Кажуць, што ў вас вельмі неэфектыўнае машынабудаванне. Веру. Але чаму яно ў вас увогуле існуе? І атрымліваецца, што дзяржава дастаткова эфектыўная. І дзяржава выконвае свае функцыі. Так, можа быць, горш, чым нам хацелася б. Але яна прызнае, што ў яе гэтыя функцыі ёсць. Яна імкнецца іх выканаць. Яна не кажа, што нікому нічога не павінна.

Уладзіслаў Кулецкі, Камянецкі раён.
Звязда, 29 снежня 2011


 

Кoличество переходов на страницу: 958


Комментарии