Створаныя на месцах камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці ўзялі добры старт па рэалізацыі дэкрэта нумар 1. Такое меркаванне выказала старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская.
База даных не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян будзе сфарміравана да 1 снежня бягучага года. Тым не менш на месцах вядомы тыя, хто патэнцыяльна можа туды трапіць. Сустракацца з гэтымі людзьмі камісіі пачалі ўжо цяпер.
Тамара Красоўская да гэтага часу паспела пабываць у многіх сельсаветах на тэрыторыі Барысаўскага раёна. Адны беспрацоўныя, адзначае яна, з радасцю прымаюць прапанаваную дапамогу. Іншыя, асабліва з ліку тых, хто прывык выпіваць і жыць за кошт бацькоў пенсійнага ўзросту, вялікага энтузіязму часта не праяўляюць. Ім камісіі растлумачваюць наступствы, у прыватнасці, тое, што давядзецца пакрываць поўны кошт паслуг ЖКГ, прапаноўваюць розныя варыянты працаўладкавання.
Эфект ад такіх сустрэч ёсць: многія ўжо знайшлі сабе працоўныя месцы або пагадзіліся на перанавучанне.
Тамара Красоўская адзначыла, што камісіі ў гэтым плане ўзялі добры старт. Яны адыграюць сваю станоўчую ролю, рэзультаты іх работы будуць адчувальнымі, упэўнена дэпутат.
Паралельна камісіі выяўляюць іншыя праблемныя пытанні. Напрыклад, у Барысаўскім раёне, як аказалася, даволі многія працуюць на прыватных піларамах без афармлення працоўнай кніжкі.
"Узнялі гэту праблему, пачаліся праверкі. Вырашыць яе - у інтарэсах мясцовых улад і саміх жа людзей. На сустрэчах з імі тлумачым, што, працуючы нелегальна, яны самі сабе змяншаюць будучую пенсію. Многія прыслухаліся", - расказала парламентарый.
У Аршанскім раёне, паводле слоў старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людмілы Дабрынінай, камісія па садзейнічанні занятасці таксама пачала работу.
Пасяджэнні праводзяцца рэгулярна. Праўда, займацца непасрэдна працаўладкаваннем пакуль амаль не даводзіцца. Людзі звяртаюцца ў асноўным за растлумачэннямі і кансультацыямі. Такі стан спраў Людміла Дабрыніна тлумачыць у тым ліку тым, што сітуацыя на рынку працы ў рэгіёне паляпшаецца.
На гэты час зарэгістраваных беспрацоўных у два разы менш, чым вакансій. Пытанне ў тым, што прадпрыемствам і арганізацыям патрабуюцца, як правіла, высокакваліфікаваныя спецыялісты.
Патэнцыяльным саіскальнікам трэба будзе прайсці перанавучанне, каб прэтэндаваць на такія працоўныя месцы. Работа па рэалізацыі дэкрэта нумар 1 "Аб садзейнічанні занятасці" ідзе ў адпаведнасці з запланаваным графікам.
У Беларусі дзейнічаюць 143 камісіі, за пяць месяцаў гэтага года да іх звярнулася каля 4 тыс. чалавек. Завершана фарміраванне прыкладнага пераліку цяжкіх жыццёвых сітуацый. Па ім грамадзян, якія падпадаюць пад дзеянне дэкрэта нумар 1, поўнасцю або часткова вызваляць ад аплаты ЖКП па эканамічна абгрунтаваных тарыфах.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт 25 студзеня. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва.
Дэкрэт прадугледжвае канцэптуальна іншы падыход, накіраваны на стымуляванне працаздольных непрацуючых грамадзян да легальнай занятасці.
Прадугледжана, што з 1 студзеня 2019 года такія асобы будуць ажыццяўляць аплату субсідзіруемых дзяржавай паслуг па іх поўным кошце.
Ключавая роля ў арганізацыі работы па выкананні норм дэкрэта адведзена мясцовым органам улады. Створаным iмi камісіям па садзейнічанні занятасці прадастаўлены шырокія паўнамоцтвы. У тым ліку яны могуць прымаць рашэнні аб вызваленні на пэўны час працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, ад абавязку аплачваць паслугі па поўным кошце пры наяўнасцi ў iх цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце урадам мер, накіраваных на актывізацыю прафілактычнай работы з працаздольнымі непрацуючымі грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, дзейнасці падатковых органаў па выяўленні і падаткаабкладанні нелегальных даходаў фізічных асоб.
У склад камісій уключаны дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.
БЕЛТА, 2 августа 2018

Кoличество переходов на страницу: 474
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |